Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
A кісель у печы Выкіпеў, кіпючы. А свёкер на печы Ашалеў, крычучы. А свякроўка на палу, Памагаючы яму. А залоўка на лаве, Памагаючы маме. Дзевярочак праз парог Ён усіх перамог. А мой мілы за сталом Hi пры сём, ні пры том: «Мая мілка, прывыкай, Праз аконца уцякай!» «А чорт яе уцячэць: Як дагоніць - засячэць!» *** Пайду я долам, даліною, Ці не знайду калінкі з вярбою? Устану я калінку ламаці. Бяда ж мая - не родная маці Hi вялеіць мізарачкі браці, Да й вялеіць багатай шукаці. Багатыркі валы да каровы, Мізарачкі - чарненькія бровы. Багатыркі - сукні, гайдамашкі1, Мізарачкі - кашулькі, сярмяжкі. Багатыркі валы паздыхалі, Мізарачкі броўцы не злінялі. Багатырка сукні панасіла, Мізарачкі сярмяжкі прасіла. Багатыркі - караль2 шыя гнецца, Калі мая душа не хінецца3. Г айдам аш кі - дарагія сукні. К араль - пацеркі. П а д а д зен а вяснуш чая песня: вясной пяялі, вясной пяецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 352  ▶