Расказвае Саломея Вінгртаўна Паукшта, 1903 г. н. Ці светла, світаець, Ці зара займаець? A ці мой мілы, ці галуб сівы Коніка седлаець? Осядлай, мілы, коня, Осядлай варанога, Паяжджай, мілы, пакідай, мілы, Мяне маладую. Пайду я да броду У крыніцу па воду. От i стану я, от i гляну я, Ці харошаго роду? Роду я у ради i ва, На ліцо прыкрасліва, Я харошая, я убраная, Мая доля нешчасная. У пол! азерцэ, Там плавала вядзерца. Прыдзі, міленькі, мы парадзімся, Мая мілая сэрца. Ты пойдзеш тарою, А я даліною. Я сама знаю, мне людзі кажуць, Што с табою разлучуся. Ой выйду я ў сені, На ганак нахілюся. Я сама знаю, мне людзі кажуць, Што с табою разлучуся. *** Як я ў маці была, То работніца была, А як замуж пашла Прыгультаілася. Па вадзіцу пашла Прызабавілася
5 👁