спёраду, далжньі стаяць. I ён зняў шапку, каня адзёржыў i стаяў. Павязлі на кладбішча, тадьі паёхаў. А патом сталі сміяцца, што Бога хавалi. Дык да суду дайшло. Дык паўцікалі тыя мальцы за граніцу, у Расёю. *** Як даўнёй канчалі жьіта жаць, дык вілi вянкі i паясы з жьгга ł ў жьгга ўпліталі цвятьі. I нясуць, пяюць i надзяюць пану на галаву, а ён тадьі застолле робіць. Гарэлкі, закускі стаўляіць, i гуляюць. А як зрабілі гэдак Калодзічу [старшыні калгаса], дык выругаў i сказаў, што як жабракі. I, барані Бог, нільзя было піяць на жніве. Ф. Д. Клімчук ТЭКСТЫ 3 ШВЯНЧОНСКАГА РАЁНА (ЛІТВА) У чэрвені 1976 г., знаходзячыся ў складзе навуковай экспедыцыі, якую сумесна праводзілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР i Інстытут літоўскай мовы i літараіуры АН Літоўскай ССР, я наведаў у Струнайціскай апілінцы (сельсавеце) Швянчонскага раёна Літвы в. Чычалі (літоўск. - Cyčeliai) i в. Ахвярышкі (літоўск. - Akvieriške). У гэтых вёсках жывуць пераважна літоўцы. Але яны валодаюць i беларускай гаворкай, многія пяюць як літоўскія, так i беларускія, а часам i польскія песні. У в. Ахвярышкі я запісаў шмат тэкстаў ад Саламеі Вінцэтаўны Паукшта. Саламея Вінцэтаўна нарадзілася ў в. Талейкі (літоўск. - Toleikos) той жа Струнайціскай апілінкі Ш вянчонскага раёна. Вышла замуж у в. Ахвярышкі. У в. Талейкі жывуць пераважна беларусы. Саламея Вінцэтаўна таксама беларуска. Муж яе літовец. Да замужжа, жывучы ў Талейках, Саламея Вінцэтаўна засвоіла многа беларускіх песень. Большасць з іх яна пераказала мне ў 1976 г. Усяго ад Саламеі Вінцэтаўны я запісаў 2 беларускія апавяданні, 54 беларускія i 5 польскіх песень. У в. Чычалі я запісаў песні ад літоўкі Рымаш Паўліны Антонаўны. Тры з іх беларускія, адна польская. Ад літоўца Рымаша Ёзаса Адамавіча з Чычалёў запісаў адну беларускую прыпеўку. 10 Зак
Дадатковыя словы
лавў, нясўць
5 👁