Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
ЯК ЧОРТ У ЧАЛАВЕКА ЎЛЯЦЕЎ Я яшчэ малы быў, дык відзіў, як вязлі чалавёка на кані звязанага цапамі [ланцугамі]. Мы глядзім. На вуліцы кажуць: "У ім чорт сядзіць, у чалавёку". I вот прывязлі да цэрквы, у Асінавы Гарадок, там быў вялікі кірмаш Найсвёншы Панны. I вот стаў бацюшка маліцца над ім, а чалавёк гаварыць ня можыць, толькі рот разінуў, а с сярэдзіны нёхта крычыць: "Баюся, баюся! Пусціце мянё пад асінавую калоду каля цэрквы!" Пайшлі глядзёць, а пат калодай стары чалавёк спаў. Гэта чорт хацёў у яго пераскочыць. А тады стапі казаць: - Аткуль ты браўся? - Ён ваду з калодзежа піў, я ў яго ўскочыў. -Вылазь! - Я хоць паліц мёзены адарву, але выскачу. I выскачыў, паліц адарваў. А чалавёку нічога, ён устаў i пашоў. Во за гэта як падыходзіш ваду да студні піць - перахрысціся. ЯК БОГА ХАРАНІЛІ Як бабушка была маладая, яны жылі ў Мядзілі. А ў Будслаўі быў вялікі з'езд у цэркві, з'ізджаліся атусюль-атусюль. Дык ксёндз маліўся i прасіў людзёй: "Памолімся цяпёр за апамянтанне Мярэцак". Што нёяк было ні праёхаць праз бор убівалі. От былі благія людзі. Хірды іх празывалі. У Мярэцкіх, гэга я ў школу хадзіла, 33-34 год, ішла дзяўчына польская ды за рускага, i ксяндзу гэта ні панаравілася. А ён даў ей абраз c касцёла. Ён прыязджаў да нас у школу, i сказапі яму, што ідзёць яна за рускага. I ксёндз зняў той абраз i пабіў яго - шкло аб стол разбіў, іконку забраў i павёз. А там, у Мярэцкіх, былі гэткія мальцы, тайнікамі былі, шпіёнамі ў Расёю хадзілі. I як сказалі ім пра гэта, дык яны надумалі, што ксёндз Бога забіў, а яны пахаваюць, так i сказали: "Ксёндз Бога забіў, а мы пахаваім". Ну i зрабілі думаўё i зрабілі з гарбуза галаву чалавёка, вочы выразалі, закрьші i вязлі ў Мярэцкія на кладбішча хаваць. А тут у Прэліве жыў польскі маёр у адстаўцы. Ехаў у Глыбокае на кані i спаткаўся з імі. Абычна, як пакойніка вязуць, ні пераязджаюць, ні ззаду ні абмінаюць, ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адарвў, аткўль, вязўць, зезд, зізджаліся, ксяндзў, лавў, рўскага, ямў
4 👁
 ◀  / 352  ▶