за дзень звязуць, то ноччу зноў паявіцца. Сёлі работнікі вёчарам i сталі пілнаваць. Ноччы прыляцёў вялікі змей з ясным хвастом i як махнуў ім - зярно пасыпалася. Лётаў ён усю ноч, вялікую кучу зярна насыпаў. Удзёнь пайшлі работнікі з тапарамі да пана, а ён сядзіць з кнігай, чарцёй вызываіць. Сталі работнікі кніжку сеч, а яна не сячэцца. Як стукнуць тапаром па кніжцы, то шрам не на ей, а на пану. Стаў тады пан прасіцца, што болі так рабіць ня будзіць. I праўда, болі зярно не паяўлялася. *** Мая бабушка як замуж зайшла, дык у курной хаце жыла. Тады комінаў не было - думалі, праз комін дух выходзіць. Як зацёплюць печ, усе кладуцца на палаці галовамі ўніз, пакуль дым сойдзець. Нясуць ёжу, a ў міску - боўць кусок сажы. Другую бяруць... *** У Канстантьінаве быў дужа багаты пан. I наш быў багаты, алё пёрад тым не зраўняцца яму! Які ў яго быў каменны палац! АдньЪс пакаёвак сем чалавёк. Была ў яго канюшня, сыраварня. Сыры ўсякія рабілі, прадаваць вазілі на кірмаш. Што грошай ён меў! Бровар свой быў. А як памёр, яго пані за нёйкі год усё прапіла, сама піла i ўсіх паіла. Як свята - пані i ўся дворня на кірмаш ёдуць. Усё прапіла. Праз год забраў яе маёнтак жыд, а яна з кошкай у малёнькай хатцы сядзёла. Чатьіры гадьі сядзёла. A посля прышлі бальшавікі. Жыда саслалі, маёнтак разбурьші. Мост быў дужа красівы, да маёнтка, быў такі ручай пракапаны. Спалілі той мост, ручай зарос. А пані брат у Германію забраў. *** Чалавек памёр малады яшчэ. I як пойдзеш па ваду ўдосвіткі, ён даганяў i лавіў. Hi было рады із ім. Узялі яго, выкапалі, атрэзалі галаву. А ён тады без галавы лётаў i галавби атрэзанай біў усіх. Тады папрасілі ксіндза, ён яго звізаў (рукі), паміжды ног галаву палажьіў, i тадьі перастаў ён хадзіць, а то рады ні было
Дадатковыя словы
бблі, брбвар, бярўць, бўдзіць, выхбдзіць, галавбй, галавў, галбвамі, дўжа, звязўць, кладўцца, кўчу, нясўць, пакўль, раббтнікі
4 👁