Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
ўсякую адзёжу i ёздзюць па дзярэўнях, пяюць. Людзі іх дораць. Ездзюцъ аж да Хрышчэння (2 нядзелі). ПРЫКМЕТЫ Цёраз нож ня еш - злая будзіш. Кап каровы вяліся, нада прадаць яе [сімвалічна] другому. А грошы - у цэркву, на афяру. Кап былі адны куркі, курэй нада садзіць у пятніцу. Агуркі садзяць у панядзёлак, кап многа было. Плявацца нільзя - на тым свёці гарачую патэльню лізаць будзіш. Кусанікі нільзя астаўляць нанач - будзіш сніць, што з гары валішсяў Калі дзяўчына сніць, што бацян ляціць - замуж выйдзіць. У дарогу ў панядзёлак не кідайся - нешчаслівы дзень. Hoc чэшацца - гарэлку піць Калі рабёнак спужаіцца, нада мець лён (сёмя), паставіць paбёнка, абвясці кругом тоненькім слоем i запаліць. ХРЫШЧЭННЕ Посля Новага году чэраз пяць дней ходзюць у цэркву i свёнцяць ваду, ідуць на возера з бацюшкай, прасякаюць пролуб i ён свёнціць ваду, i людзі ўсе бяруць ваду. Гэтай вадой у хаці свёнцяць, кароў пры выгане асвёнчваюць. Даюць (y цэркве) крэйду свянцоную i ў гэты ж дзень дома стаўляюць хрэсцікі на дзвірах, вокнах- выпісваюць Калдды. *** Памёр пакойнік, даўнёй вазілі іх нанач у цэркву, кап ноч стаяў. Завязлі, a назаўтра хавалі. Прыёхалі па яго, а яго за ноч чэрці выцягнулі з думаўя, ды цягнулі вон. I прыцягнулі аж да дзвярэй, а далей ня ўспёлі. Як адчынілі дзвёры, ён i ўпаў пад ногі. Усё папужаліся, а бацюшка не пусціў яго на кладбішча, прыказаў у балоце тапіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярўць, бўдзіш, вадў, кўркі, цягнўлі, ідўць
4 👁
 ◀  / 352  ▶