Жыла ў нас вядзьмарка з Расой. Стаяць на полі каровы i ні даюцъ малака. Але была бабушка, што атрабляла, са Смалёнска. Узяла хлеба, з двух бакоў адрэзала i на акрайцах паставіла храсты. Сказала уторкнуць над каровай у хлеве. I прайшло. *** Раней людзі, ой, цёмныя был И Была ў нас такая Юстачкаў жыла з маткай. I прывязлі бальшавікі ў маёнтак кіно. Прыйшлі мы па яе, сталі i матку зваць - "Пойдзем, цёця, паглядзім, кіно дарма паказваюць". А яна нам: "Дурныя вы, гэта вам ачмур даюць, чорт хвосцікам круціць, а вам i выдаёцца рознае". *** Мая прапрабабушка памёрла i доўга з таго свету хадзіла. I толькі яе сын чуу, а болей ніхто. I хадзіла, хадзіла, а тадьі сьінава жонка стала пытацца: "Чаму ноччы сабака вые? Ці не матуля гэта ходзіць?" A ён стаў казаць, што чуе, як маці ходзіць. Раз падпілнаваў. Завыў сабака, ён тады настроіўся, запал іў лучьгну i пайшоў. А яна прыйшла ў складзік i капусту ёсць. А ён пытаецца: "Мама, што ты тут робіш?" А яна кажа: "Я не адна, нас 12 чалавёк [бачыць нябожчыкаў маглі толькі кроўныя poдзічы]. Тадьі прасілі ксяндза, каб памаліўся. Як памаліўся, так i перастала яна хадзіць. *** Жыл i людзі ў адной дзярэўні, i па начах лётаў па полі нёйкі конь. Чалавёк ноччы каня падпільнаваў i стукнуў палкай. А той конь быў ня конь, а золата зачараванае летала. Як слукнуў, так золата i пасыпалася. I ён набраў цэлы гаршчок. А гэга золата было заклятае. Як стаў купляць будынак, у тым будынку ўся сям'я памёрла, а сам ён захварэў, рукі-ногі паскручвала, хадзіў міластыню прасіў. У Залёссі гэта было. Хадзіў маліц бататы да бёднай дзяўчьіны. Hy i сватаюць яму багатую дзёўку. А ён усё да бёднай. I
Дадатковыя словы
ачмўр, капўсту, крўціць, матўля, паскрўчвала, рўкі-ногі, слўкнуў, стўкнуў, сямя, чамў, чўе, ямў
4 👁