Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
Сячы, сячы да трох рас, кап ні было іх у нас. I тры разы паўтарыць. Потым хадзілі воду браць. Сонейко зайдзе, каб ніхто ні стрэў, каб ні с кім ні аказаўся i нідзе ні паглянуў. Набраў c аднаго, ca ўтарога, с трэцяго [калодзежа]. Тады прынясём верацяно, шыло, воду, нош i абнясём так вакрух калыскі тры разы. 3 жніўнай песні З'бірайцеся, сарокі, Ды на мой загон шырокі. Сышліся вяночак віці, Да ўсе удовачкі сталі пёці. Запісанаў 1998 г. у в. Ашнаравічы Слонімскагар-на Расказвае Жылінская Праскоўя Міхайлаўна, 1920 г.н. Мы ж, бывало, дзеці ў калысачку ды на поле носім i там паставіш тры калочкі, павесіш, асілім радзюшку, a самі ірвем, ці жнем, ці капаем. Мы ж ні гэдак, як сёння ў калясках, на плечах насілі дзеці,ў капысаццы. О цяшко было гадаваць! Сённі ніхто на поле з дзіцем ні пайдзё, у калясаццы, па руку i качае, a тады на плечы дзіця, калыханнікі, пад руку ці радзюшку ці брызент нёкі дастапа да насіла, каб дошч ні мачыў. Ужэ насілі усё тыя калыханнікі, так i дожджык пайдзё, то ўжэ i сама схаваесся i дзіця сховано. Калыханнікі - тры калочкі звязано, раставіш, павесіш гэту калысачку. Радзюшка - як сёні адзіядло. Радзюшкі тканыя былі. Тканыя i свае былі, a сёні капай завуць, куплёну. А мы ш ткалі, тады ні было гэдакіх куплёных, адзіялка якое ўжо дзяшовенькае было цяжэй купіць, a сёні ўсяк ў харошум, у ватніх, у беленькум, c чахламі. Тады бядней жылі. Насілі ж рубашкі кужоўныя, ткалі, самы насілі. C ыльна - кужоўныя звалі. Кужаль - это ўжэ звалі мы самы сабе - кужаль. Это ўжэ прадзем таль. Это ўжэ прадзем тоненько i снуем i тчэм на сарочкі сабе, палатно было такое — кужаль. Былi стацівы такіе, вот як стол шыроко, велькіе. I была гэдакая, зроблено, навой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вакрўх, завўць, збірайцеся, кўжаль, рўку
1 👁
 ◀  / 352  ▶