Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
харашб ад галавы, ад станаўлёння валасоў. У майго старшаго хлопца былі валасы. Як быў у Чарнобылі - ён быў у салдатах, яго пасылалі спасаць тых людзей, i ў яго выпадалі валасы кускамі з галавы. I гэдак во ён ўсё ўрэмя аерам мыў, i валасы ўстанавіліся. Aep, ён вёлькі на распуці ж гэдакі расьце. Карэнё гэто вырывай, памый i сушы, только ні на сонцы, ніяко лякарство на сонцы ні сушыць, трэбо ў цёмным відзе, сонца выпякае ўсё, a ў цёмным відзе яно ўсё астаецца ў крэпасьці. Расказвае Праўдзік Уладзімір Некалі ў нас была, але вы не знаеце, на Дубраўцы старушка, то яна бывала ў маі бярэ школьнікаў i ідзе зеллё збірае, i тады ў сячкарню зьмяшая, перарэжа, i вот, хто абраціцца да яе, яна усягда паможа, даст жменьку этаго зелля, загаворыць. Мне бок адымаўся, я павёс хлопца малого да яе, яна глянула мне о гэдак у вочы: «Ой, сынок, сынок, табе зроблено!» I ўсё узнала, кажа: «Вы выпівалі, сядзелі з другам, ён вам ак наліў i вам зрабіў, штоб вы балелі». А я аб'ехаў усіх дактароў i нідзе ні нашоў, ні пазнаюць балезьні. A іна пашаптала, праўда, дала жменьку этаго зелля, кажа: «Як паможа, шчэ прыёць», але як памагло, ды ні паехаў больш. Ну яе цяпер-то німашака. А ўжэ нявестка стала, а нявестка ні панімаіць таго зелля. А яна як май цьвіце, яна бярэ школьнікаў, просіць у учыцялёў i ходзіць: «Вот гэто рвёця, вот гэто рвеця, вот гэто». О было! Яна тады бярэ i ходзіць па лесе, кругом, дзе найдзе это зеллё. I яна сабірая, я кажу, ў сячкарню прама перарэжа, i о гэдакія яны доўгія. I яна тады жменьку дасьць: «На, папар» i скажа што рабіць, i ўсё. Я кажу, мне як рукою адняло. I праўда, мы гулялі, былі хрэсьбіны, i ён: «Давай вып'ем, давай». Ну я знаў этаго чарадзея, i як выпіў, яна [жонка] нават крычала: «Не ni, не ni», а я, ну што ты, падвыпіўшы, я перакінуў... Вечар прыдзе - месца німа было. Вот табе i друх, умесце выпівалі усё ўрэмя, а на той мамент узяў во гэга i зрабіў. Я кажу, бок адымаўся, усё, i нідзе месца ні было, глаўны доктар тут у нас Халупка быў, i да яго екздзіў, кажа: «Нічого ні прызнаю».А прыдзе вечар, німа места. Вось с табою п'е i табе налівае! I зразу я тады прышоў дахаты, назаўтра мне плохо, не ведаў, дзе дзевацца. А туды паехаў, на Дубраўку, хворая дзіця па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абехаў, выпем, зрбблено
2 👁
 ◀  / 352  ▶