Вярніцеся мае годы Хоць на крышку ў госьці. «А мы не вярнёмся У цябе былі у хаці». Трэбо замуш ні спяшаць, Мужыка ні выбіраці. А я выбірала, каго хацела, А цяпер мая галоўка Ды ніколі ні цэла. Уцякала, уцякала Церас пералазы, А ён мяне качаргой, Ды чатыры разы. Да пайду я полем, лугам, Дзе гарэ мой мілы плугам. А ён гарэ, усё думае, Што нелюбу жонку мае. АД ВОЛЮ Ў СТРАЎНІКУ Ты гэтак зрабі. Аўкашру купі, бальсана на машьшку, i мёду купі, кап толькі такого, праўдзіваго. I это усё пазьлівай, i ў слоічак, i накрый харашэнко. I хай ён пастаіць, кап пастаяло тыдзень это ўсё. I тады па чайнай ложачкі пі гэтае лякарство. Hy трэбо аўкагору i гэтаго бальсану на машынку перакруціць, i мёт. АД ВЫПАДЗЕННЯ ВАЛАСОЎ Аёр ат станаўлёння валасоў. Aepy многа ў нас. Як воласы вылазяць, мый голаву. Карэнё накапай увосень, мусі, у сенцябры яго трэ капаць, насушы, i як мыіш голаву, вазьмі ў воду, як я дак у печку стаўлю, у печы выпальваю, яна нацягне, i
1 👁