Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
I патом - стук эты сучок разоў сколька, i тожа памагала, прападалі лішаі гэтыя. Запісанаў 1999 г. у в. Васілёвічы Навагрудскага р-на Расказвае Праўдзік Аляксандра Канстанцінаўна, 1932 г. н. (ураджэнка в. Голі) У нас была вайна. I немец сільно убіваў ўсіх. Нас у Голі [назва вёскі] спапілі, а нікого ні забілі. Завязьлі нас у другія дзярэўні, паехалі. I тады людзі зьбіраліся, з вечара да дванаццаці часоў мушчыны стаўлялі крастэ ў дзярэўнях. А бабы пралі i ткалі рушнікё i вешалi на этыя крастэ, i это ўсё каб за ноч зрабілі. I тады немец пракраціў біць нарот. Это правільно, я то помню, ўжэ добро помню. *** Это [гэты] крыш ставіў мой муш взамен. Прыехалі немцы выбіваць, i дзяцей, i малых, i старых, усех паўбівапі, на могілцах памятнік там стаіць. Як якое свята, так прыяжджаюць, вянкё прывозяць. I ў тое место старых ні пусьцілі, маладых пазьбіралі i туды пазаганялі, хацелі іх выбіць, на том месце, дзе крыш. А прыехаў такі немец, лысы, чорны, ну я ні была, ён [г. зн. муж В. А.] расказваў, i стаў гергетаць. A перавотчык прышоў да этых маладых, хлопчыкаў па васемнаццаць, па шаснаццаць, па дваццаць, уся маладзёш, кажа: «Ну, хлопцы, нас павязуць у Германію». I яны асталіся жывыя. I гэты крыш паставіў мой муш, во эты во хазяін, i там яшчэ адзін, яны ўтрох паставілі. А я яго ўсё ўбіраю, купляю цьвятэ, краску эту купіла, пакрасіла, вянок за дзевяноста тысяч i рушнік. Рушнік то тут анна чарнопыльская дала. Кажа: «Мы с Чарнобыля, я, Шура, дам рушніка». Кажу: «Давай». Іконы я тут пакупляла. Вапшчэ пачці дзьвесці тысяч я аддала. Я абракалася, i это я ўсё i ўбіраю гэты крэст. I бацюшка я вызывала, яго высьвёнчваў. Сказаў: «Хто жэлаюшчый ідзе паза ём, пусь не міная, просіць у яго прашчэння i перахрэсьціцца перад ім ужэ». Это ў дзярэўне крэсты далжны быць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 352  ▶