дзель пост), значыць, у бочкі зьбіраюць. А ўжо як Пасха, дык тады ўжо усяго - i мяса, i усё чысьцянько, людзі пааб'ядаюцца, жываты балелі. Еслі Пасха, па первы дзень хадзілі кукольнікі [тут - валачобнікі'], сьпявалі. Ужо хазяін вогкі выносіць ім, яічак, што мае. Вот адныя пройдуць, прымерна чалавек з дзесяць, тады другія пройдуць. «Вялік сьвятой нам дзень настаў» - хлопцы гэдак сьпявалі. ПРА ДАЖЫНКІЎ КАЛГАСЕ У нас яшчэ дажынкі былі. У нас так: кончым жатву, усе зьбяруцца, прыдсядацель калхоза заколе кабана, перцоука была, паставяць станы, усе гуляюць, сьпяваюць. А зажьінкі рэтко калі бывалі. Даўнішнія людзі сьпявалі [жніўныя абрадавыя песні], хораша сьпявалі. Выйдуць жаць (это мама расказвала), як запяюць, так аш!.. ПРА ВЁСКУ ПАРЭЧЧА Это ўсё Парэчча: вот там вот Кёлькі, там было шэсьць ці сем хат, далей гэто Бяльчыцкія, там далей Пяцюкаўшчына, там мястэчко. Вот усё такімі кучачкамі - тры кіломэтры начыная атсюда во туда. Парэчча назвалі так. Тут мянялі людзей на сабак, яшчэ куплялі. Это ўжо даўным-даўно [было]. Тут усе купленыя людзі пазасёльваліся. Запісана ў 1999 г. у в. Парэчча Навагрудскага р-на Расказвае Кіёня Надзея Аляксандраўна, 1924 г.н. Лячэнне лішаю Лішай выразаюць. Ест тут дзет - водзіць, водзіць [па лішаю], нейкі сучок возьмець такі, гаворыць: Лішай, лішай, Гаўно мяшай
Дадатковыя словы
вбгкі, зьбярўцца, кўпленыя, кўчачкамі, паабядаюцца
2 👁