Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ Цярэшку жанілі, бацьку i матку выбіралі ca старэйшых. Дзеўкі i мальцы станавіліся ў рад, a бацькі выбіралі i дайдуць пары, a тады адзін за адным станавіліся, дзеўка ўцікала - нада кругом тры разы абыйці, абабёхчы кругом усіх. Станя, бяжыць яна, уцікаіць, ён даганяіць яе. Зловіць ён яе i так ужо пасьмеіваіцца: «Эх, цярэх, цярэшачка, ціраз мой двор сьцежачка, бітая, таптаная, а я ў мамкі каханая». Прыпеўку такую тады ўжо спяюць. Ну усё тады гэта пара ўжэ атходзіцца. Патом фтарая так пара - сколькі там пар ужэ назьбіраіцца, i ўсе абігаюць i гэпгыя прыпёвы так прапіваюць. А патом гэтыя пары, там разыграюць вальс, вальс танцуюць. Станцуюць вальс. А патом ужэ маліц ідзець за воткай, бутылку воткі нясець, а дзевачка ідзець за каўбасой, закуску нясець. Ну й у вадну хату зьбіраюцца, там бацька з маткай сталы, скамейкі прыгладжываюць, усю закуску прыладжываюць. I тады садзяцца за стол кожный с сваей, па пары, а бацька з маткай ужо ходзяць, угашчаюць, прыглашаюць. Танцуюць, вылазяць, патанцуюць, апяць садзяцца. Ну а ўжо, як пагуляюць, i ўсё, i пашлі тады. Каторыя злюблёныя бываюць, абычна жэняцца. У нас такі Коля тут быў, ён харошы так маліц быў, но я ні любіла. Ён [«дзед»] на мяне гаворыць: «Жаніся з ім», я гавару: «Hi хачу». A майго ні было мальца, паехаў. Я гавару: «Ня буду жаніцца з ім, ня буду жаніцца». A другі, за мной там тожа лётаў, той падскочыў ка мне: «Ну c кім ты будзіш?» Я гавару: «С табой толька буду». Гэта на первый дзень калят усё. Зап. Астрэйка В. Дз., Валодзіна Т. В., Драбудзька Н. В. у 1997 г. у в. Вапосавічы Лепельскагар-на Расказвае Шушкевіч Ганна Дзмітраўна, 1912 гм. ВЯСЕЛЛЕ Ідуць у сваты, пап'юць гарэлку, дагаворуюцца. Вечарам сабіраюцца, маладуха сабе, маладзён сабе, гуляюць. А тады пазьней, назаўтра прыедуць за маладухай. Доруць маладуху
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папюць
2 👁
 ◀  / 352  ▶