Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
замуш пойдзіш. A куццю, знаіці, нада есці, ужо як зварыш, садзіся есці - ні гавары ні c кім, i первую лошку як зачэрпніш, каб у рот ні клала, яе ня ела, гэту лошку куцці, у запазуху ня ўкініш, хоць у руку, ці ў платочак прылаць i тады палажы ўжо запазуху яе. А патом ешця, адвячэрайця, a гаварыць ня гаварыця, а патом спаць лажыся - апяць ні гавары, пат падушку лажы гэгу куццю, у платочку - вот табе гэтае прысніцца. Я была зьдзелала, брат у мяне, ён замеціў, маўчаў, нічога ні гаварыў. Я нікуды ні пашла, лігла спаць. А ён паліжаў на другой краваці, тады патходзіць, руку точыць, точыць пат падушку. Я па руцэ. Ён засміяўся ціханька. Я ляжу. Апяць падышоў з другой стараны, точыць, точыць руку. Ну i ўсё, рассміялася, нікога ні ўбачыла - ён у мяне тую куццю ўкраў. Яшчэ так варожуць на каляды. Бліны пякуць, пад акно бегаюць. Абычна мы бегалі, дзе дзяцей многа. А разы былі замецілі адны. Там ужо ж дзяцей было многа - замецілі, што мы пад актом дзіўчаты стайім, i захахаталі яны ў хаці, што мы ўжо стаім. А тады, ідзіце, пайшлі, гаворуць. Матка куццю варыць, абычна первая куцця. Клічуць i мароза: «Mapoc, марос, хадзі куццю есці, ні марось нас, ня прыдзіш ты, прывадзі майго», так гадалі. На кольцы гадалі. Вінчальнае кальцо ў стакан, таксама гадалі дзевачкі. Ня зь дзевачкамі я гадала - у дзевачак кальца ні было. У мяне маткі ні было, мне два гады было, як матка памёрла, а з мачахай, мачаха i сасётка. Былі ні прышлі з арміі мужыкі, i вот яны гадалі, ці ёсь яны дзе жывыя. На блюдачак насеілі попілу, кап попіл быў чысьцінькі, калядны, вот на первую каляду, а патом на фтарую каляду можна гадаць. Посьле накрываюць попел беленькай бумажачкай, такая тонінькая каб была, празрачная, як вот на папіросках, каб было відна. А патом ставіш стакан на бумажачку- блюдачак, там попіл пасыпаны, патом бумашка, на бумашку становіш стакан. Токі стакан каб быў чысьцінькі, біз рупцоў, кап i дно чысьцінькая i ўсё. Вады наліваіш i кальцо кідаіш ў стакан i так дзелаіш яго, становіш, каб яно было тока пасрадзі стакана, гэта кальцо. Ну i зеркала, бальшоя зеркала. I садзісься, нагінаісься i глядзіш у кальцо ў зеркалі i відзіш. I вот паглядзела была мачаха, i сасётка, i ўвідзілі яны. Адна ўвідзіла бугор зямлі, бугор такі насыпаны i палка, i другая. Ну патом я села. Віжу - мой, за каторага я вышла замуш. 9а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калядў, рўку
3 👁
 ◀  / 352  ▶