На Вероніцу прыгаварвалі: «Hi я б'ю, верба б'ець, а хіра ў лес, здароўе ў косьці». Гэта ўжо скаціну як у поле выганяюць, тады гэтай вербай б'юць, ці каторы рабёнак такі плакслівы ёсь, як родзіцца плакслівы, тады вербай тожа так робяць, па ім сцёбаюць: «Hi я б'ю, верба б'ець, плакса ў лес, здароўе ў косьці». Чысты чацьверх да абеда зьдзёлаць, с абеда нічога ні дзелаць. У срэду топім баню. Тады глядзіш у чысты чэцьвер, як сонца, пагода харошая, як сонца гуляіць, вот як усходзіць, глядзіш як гуляіць сонца. У чысты чэцьвер гуляіць, па Паску, на первый дзень Паскі. МАСЛЕНЩА На Масьленіпу катаюцца, калышуцца. Гэта проста так, занімаліся такой гульнёй. А гадання ўжо на Масьленіцу не была. Калотку на Масьленіцу качалі, цягалі. Гэта калі ў які дзень пападае [масленіца], назаўтра цягнуць. Раныиэ ж дзе найдуць якую-нібудзь калотку, i нясуць тады ў хату, ці мальцы, ці бабы, ці мушчыны, захочуць каторыя выпіць. I такую калотку прынясуць - вот рашчьггывайся, ну рашчьггываюцца. А кады нет калоткі, хоць ахапак дроў нясуць. Надзёнуцца ўжэ так жэншчыны, каторыя дзіўчаты маладзейшыя, у ддіннае ці маску якую зьдзелаюць, ці намажуцца, танцуюць, скачуць, паложаць калотку, а тады каля калоткі скачуць. I так зьбіраецца в адной кучы, прышлі к первай там ці фтарой - гэта ўжэ я іду з імі разам, з імі разам участвую. I аттуль с тэй стораны ідуць, ка мне заходзяць, тады ў мяне ўжэ участвуюць ўжэ усе. ГАДАННІ НА КА ЛЯДЫ У Каляды дзіўчаты зьбіраюцца, варожуць. Усяк варожуць. I плот вапшчэпліваюць, спросяць у пару ці вапшчэпіш. I дроў ахапак нясуць у хату - ці ў пару ты прынясеш дроў, палак. I абуванне кідаюць прас страху. А мальцы зналі, што дзіўчаты варожаць, абування разуісься, а на той сторані яны ўжо пільнуюць, чэрас хату піракінуць бот там ці бацінак ці што чэрас хату піракініш - куды ён носам ляжыць, у які ты бок
Дадатковыя словы
бець, бюць, вербніцу, сўць, танцўюць, ідў
5 👁