Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
пасыделюць бёлінькім, тарэлку кладуць, грошы. Доруць, як прыедзіць маладзён. Як падоруць, маладзён выкупляіць, забіраіць к сваей дружыні. Сватьі ўжо сідзяць за сталом, падмаладзёнцы, баяркі. Маладуху водзяць кругом дзяжы, a тады i caдзяць на дзіжу, пяюць: A ў гародзі чырвона морква цьвіцела, Папытайціся ў нашай маладой, ці цэла. У нядзелю ш пойдуць у піразоў. КУПАЛЬСКІЯ ПЕСНІ Ходзіць чыжык па вуліцы, па вуліцы, Клічыць дзевак на вуліцу, на вуліцу - Вы дзевачкі, выхадзіця, выхадзіця, Па маінцы вынасіця, вынасіця, Купалачку, купалачку завадзі ця, завадзіця. Вам, дзевачкі, ваша воля, ваша воля. Вам, жоначкі, сядзець дома, сядзець дома, Дзіця плачыць у калубёлі, у калубёлі, А муш ляжыць у пасцелі, у пасцелі. *** - А дзе была Купалачка? - У бясёдзі, Іваначка. - Што робіла, Купалачка? - Боп палола, Іваначка. - А што ела, Купалачка? - Калатушку1, Іваначка. ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ Каліна, Людачка, каліна Пат калінай стаяла, Ручкамі калінку ламала. 1 К алатуш ка - страва з м ук і (м ук ой так ой закалоцяць ваду i ядуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

алатўш
5 👁
 ◀  / 352  ▶