Паўт.), пойты на той світ - пойты в хвоіну (Boc.), пойты в хвошчыны (Заст.), до Нэныка пуйты (Зар.). Такім чынам, сінанімічныя сістэмы літаратурнай мовы i народных гаворак маюць многа агульнага, аднак у дыялектнай мове (гэта відаць з разгледжанага матэрыялу) ёсць спецыфічныя рысы, якія патрабуюць увагі лінгвістаў. M. H. Крыўко 3 РЫБАЛОЎНАЙ ЛЕКСІКІ МЁРШЧЫНЫ У апошні час значна актывізавалася вывучэнне розных тэрміналагічных пластоў беларускай дыялектнай лексікі, у тым ліку i рыбалоўнай тэрміналогіі. Неабходна назваць наступныя працы беларускіх дыялектолагаў, прысвечаныя лексіцы рыбалоўнага промыслу Беларусі, апублікаваныя ў апошнія 30 гадоў: артыкулы А. A. Крывіцкага - «Из словаря полесских рыболовов» (Полесье, М., 1968, с. 162-174) i «Тыпы i ўжыванне назваў рыбы ў адной гаворцы Палесся» (Беларускае i славянскае мовазнаўства. Да 75-годдзя акадэміка АН БССР Кандрата Кандратавіча Крапівы. Мн., 1972. С. 197-207), артыкул I. Я. Яшкіна «Семантыка назваў рыбалоўства ў гаворках пяшчанцаў Слаўгарадскага раёна» (3 жыцця роднага слова. Мн., 1968. С. 119-132), артыкул T. P. Белайчук «3 лексікі нараўлянскіх рыбакоў» (3 народнага слоўніка, Мн., 1975. C. 226-230), артыкул А. Я. Баханькова «3 рыбалоўнай лексікі Полаччыны» (Там жа. C. 218-223), артыкул П. П. Яворскага «3 лексікі рыбаловаў Мазыршчыны» (Беларуская мова. Вып. 7. Мн., 1980. C. 70-76), a таксама кнігу I. M. Браіма «Рыбалоўства ў Беларусь Гісторыка-этнаграфічны нарыс» (Мн., 1976), у якой побач з характарыстыкай этнаграфічных асаблівасцей рыбалоўных прылад падаюцца i намінацыі іх на розных водных беларускіх басейнах. Багаты сваімі воднымі геаграфічнымі аб'ектамі i Мёрскі край. Дастаткова назваць толькі найбольш значныя вадаёмы раёна, каб у гэтым упэўніцца. Найбольшымі азёрамі раёна з'яўляюцца - Абстэрна, Ельня, Набіста, Важа, Орцы, Мёрскае i рэкі - Заходняя Дзвіна з Волтай, Вятай, Мёрыцай i яе прыток
Дадатковыя словы
абектамі, зяўляюцца
1 👁