Дзісна з Авутай i Яльнянкай. Гэта i абумовіла аўтара заняцца зборам i аналізам рыбалоўнай лексікі раёна. Дадзены артыкул з'явіўся вынікам дыялекталагічных камандзіровак i ўласных паездак аўтара ў вёскі раёна, размешчаныя ў асноўным каля вадаёмаў - Камянполле, Пераброддзе, Янова Перабродскага сельсавета, Ясёва Даўгінаўскага сельсавета, Новае Сяло Павяцкага сельсавета, Туркова, Цімошкава Туркоўскага сельсавета, Канцэрава Язненскага сельсавета, Булахава, Восцевічы, Мазурына, Манякова Завуццеўскага сельсавета. Матэрыял запісваўся ад людзей, якія добра ведаюць мясцовую рыбалоўную лексіку ад членаў рыбалавецкіх арцелей, вопытных рыбаловаўаматараў, пажылых людзей. Тут падаецца 160 лексічных адзінак - народных назваў рыбалоўных прылад i прыстасаванняў, працэсаў i дзеянняў, звязаных з ловам рыбы, яе апрацоўкай, дзеянняў рыбы пры яе нерасце i ў час лову рыбакамі, мясцовых намінацый рыбы. АБЛІТНЯ' ж. Кручковая снасць з пласцінчатай блясной, вылітай ca свінцу, прымацаваная разам з кручком на лёсцы да невялікага вудзільна. Аблітню ў ваду i жджэш, калі рыбіна абманецца i пападзецца. Манякова. На акуня нада аблітня, падругому - дарожка. Пераброддзе. АБРУ'Ч, - a м. Яловы або арэхавы абадок, на які нацягваецца палатно ў мярожах, венцерах i інш. Абруч - у жаку, у мярожы. Пераброддзе. АКУ'НЬ, -я н. Акунь. Воякіакунь здаровы, гэткагааднаго хваціць пад 'есці. Янова. Акунёў многа ў нашых азірах. H. Сяло. Во акуні-як пірагі. Туркова. БАЪА ж. Вялікая драўляная бабіна (звычайна гэта дзежка), прымацаваная да саней, пры дапамозе якой накручаным на яе канатам уручную прыводзілі ў рух невад. Баба - дзежка з дасок, пастаўліна на санкі. Абкручывалі канатам, круцілі ўручную. Цяпер невад гуягнуцъ маторамі. Янова. БАЛТА ЦЬ незак. Боўтаць ваду боўткай (болткай), заганяючы ёй рыбу ў сетку. Болткай балтаіш ваду, б 'еш па вадзе, заганяіш рыбу ў сеткі. Пераброддзе. БЕ ЛАЯ РЬГБА. Умоўная назва разнавіднасці рыбы, да якой адносяць плотку, гусцяру, ляшча i некаторых іншых рыб
Дадатковыя словы
зявіўся
0 👁