Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
У стылістычных сінонімах выражаюцца знявага, асуджэнне, абурэнне, агіда, даюцца іншыя негатыўныя ацэнкі пэўных з'яў, асоб, прадметаў, дзеянняў. Пазітыўная ацэнка даецца рэдка. Сінанімічныя рады часцей за ўсё складаюцца ca стылістычна нейтральных i прастамоўных або нават лаянкавых слоў. Цікава, што сярод назоўнікаў стылістьічныя сінонімы ў acноўным словы з канкрэтным значэннем {ліцд, лычэнько, морда, ряха; жывдт, пузо, трыбух, чэрыво; прыгожуня, хорошуха, краля; коломазь, шмаровыдло (Вое), a семантычныя - словы як з канкрэтным, так i з абстрактным значэннем {канава, pie, траньиэя, баібра; кій, палка, кульба; віз, подвода, фурманка канкр.; козьба, косовищ, сінокос; колер, цвет, масть; клопот, морока, возня - абстр. (Вое.). Прыметнікам i прыслоўям болын уласціва семантычная або семантыка-стылістычная сінаніміка {послушный, послужлывый, бызотказный; впырід, раній, ♦ в пэрву бчырыдь - семант., кёпській, ныкудышній, паршивый, ♦ чорт відь шо; бысплатно, дарма, задаром, за так, за гэ - семант.-стыл.). Дзеяслоўныя рады (яны самыя доўгія), як правша, уключаюць у сябе як ідэяграфічныя, так i стылістычныя сінонімы: жаніцгр, ачалавёчыцца, ♦ узяцъ у жонкі, павёсіць ярмо на шыю (Ліпск); ударыць, стукнуць, пляснуцъ, ляснуць, сцебанщь, грукнуць, бацнуць, жарнуць, смальнуць, змазаць, уляпіць, урэзаць, агрэць, свіснуць, садануць, пагргнуць, перацягнуць, хлыстануць (пугаю, кнутом), шпёпнуць, шмаргануць, джыгануць, аплявушыць - Яж.; упасці, зваліцца, вывалщца, паляцёцъ, разнуцца, грымнуцца, ♦ зарыцъ носам - Таўцв.; спываты, вышчёты (спяваць пісклява), выспівуваты, подспівуваты, даваты пёсні(многа спяваць); грукаты, грукотіты, тарахтіты, бдхаты, гдпаты, лопаты (моцна стукаць), барабаныты (стукаць у акно) - Boc. Сінонімы не ў аднолькавай ступені ўласцівы розным тэматычным трупам дыялектнай лексікі. Самая багатая сінаніміка сярод назваў розных бытавых дзеянняў, назваў прадметаў хатняга ўжытку, адзення i абутку, ежы i страў, назваў частак цела чалавека. Сінанімія цесна звязана з мнагазначнасцю i аманіміяй, таму некаторыя лексемы ўваходзяць у розныя сінанімічныя рады. Адны з іх супадаюць з дамінантай ва ўсіх сначэннях, іншыя толькі ў адным. Так, у гаворцы в. Красіеўка Іванаўскага раёна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аплявўшыць, грўкаты, грўкнуць, джыганўць, зяў, клбпот, кўльба, нўцца, пагргнўць, перацягнўць, послўжлывый, прыгожўня, пўзо, саданўць, станўць, стўкнуць, сінокбс, трыбўх, хорошўха, шмарганўць
0 👁
 ◀  / 352  ▶