ЦЯРЭ'СПАЛЯ прысл. Напрамкі, напрасткі (полем). Цярэспаля папёрся да бацькі ў Падоськавічы - косіць там, то ён i захацеў з бацькам пабыць.
ЧАРНО'ЦЁ н. Чарната, чарнота. Чарноцё гэтаё - i праўда ж кажуцъ: норны ды руды, німа горшае брыды.
ЧЫСЦЮЛЯ м. i ж. Той, хто бясконца наводзіць чысціню. Чысцюлю такую ўзяў замуж. Наша чысьроля ўсё павымывала, павыскрабала, дзетак накупала i сама мыцца будзя вось. Чысцюля такі - не мужчына, а баба.
ЧЭ'МКАЦЬ незак. Есці не спяшаючыся, нехаця. Чэмкаў, чэмкаў ён тую капусту, ажно мутарно глядзецъ было.
ШАМРЭ'ЦЬ незак. Багата адзявацца. Я адзену цябе шамрэць будзяш.
ШАПЯТА'ЦЬ незак. Прыглушана вымаўляць словы (прастудзіўшыся, зуб выпаў, дэфект мовы i інш.). Шапечаш, дочушка, зубкі выпадаюць -яны вырастуць, i ты будзяш чысто гаварыць.
ШМАКАЗЯ 'УКА ж. Нешта нязначнае, драбяза. От сядзі як сядзіш, усякая шмаказяўкаў вочы лузці будзя.
ШТО'НЬСЯ займ. Нешта, што-небудзь. Штонься прыдумаям - пасядзім, параімся. Штонься зробіш з гэтае дошкі шкада на дровы сечы.
ШТУ'РХЕЛЬ м. Штурханец. Як дам вось штурхяля над бок. Збаяўся ён вельмі твайго штурхяля. A яна штурхель, штурхель яго ў плячо.
ШТЬГРХАЦЬ незак. Штурхаць. Яна штырхая яго ды штырхая, а ён ні чманая нават.
ШУТКІ-ШУТКІ-ШУТКІ выкл. Так прывабліваюць авечак, калі яны недалёка ад вас, калі ж далёка, то клічуць: БАСЬБАСЬ-БАСЬ.
ЯЗДУ'Н м. Яздок. Яздун знайшоўся - конь пабяжыць, упадзеш, а тады адказвай за цябе перад бацькам. Я'КСЯ прысл. Неяк. Якся абыдзяцца. Якся дакосім. Якся паразумеюцца
Дадатковыя словы
чэмкаць, шапятаць
23 👁