УЧО'РАКА, УЧО'РАЧЫ прысл. Учора. Учорака заходзіла хрышчоная маці майго Вані - вялікоднаё хрэсніку прыносіла, сам яшчэ ні дабяжыцъ да яе хутора, малы, далеко. Учорака (учорачы) толькі пад вечар явіўся дадому, анёж калі - i то добро.
ХАЪАЛЬ м. абразл. Каханак невысокага кшталту. Сама за год з восім хабаляў змяніла - яшчэ будзя мне мужчинам! папікаць.
ХВАРУТКІ прым. Зусім хворы. Хваруткі пайшоў да кароў - німа кому папасвіць.
ХІТРО'ШЧЫ мн. Хітрыкі. Хітрошчы яму яшчэ наўме, пню старому.
ХЛА'ШНА м. Дзяціна. Такі хлапіна быў, за тыдзень згарэў. Пане мой, такі хлапіна у хаце, а бацъку трэда одному малаціць.
ХО'ДАЛЯ: ДАЦЬХО'ДАЛЯ. Пусціцца наўцёкі, даць лататы. Даў ходаля з коўба - збаяўся, каб ні адлупцавалі хлопцы.
ХЬГРКАЦЬ незак. Вычухваць прыстуду, хварэць пастаянна. Ц! ж ты ні бачыш, як ён хыркая - я к у такi дождж яму ісці ў поле. Ён усё жыцё хыркая.
ЦЕЛЯМПЕ'Й м. Целяпень. Целямпей гэдакі, яму абы дзенъ да вечара дабыцъ: што ўбіў, тое ўехаў.
ЦЕМЦЯ-ЛЕ'МЦЯ м. i ж. Hi тоё, ні сёе; ні рыба, ні мяса (ён, яна). Што ты з цемці-лемці вазьмеш: такая (так!) урадзілася (урадзіўся) ужэ.
ЦЕМЯНЖЭ'НЁ н. Памрока. Нашило на бабу цемянжэнё нёкаё, то от i нарабіла дурного.
ЦЕТПНУЦЬ незак. Дранцвець. Сцерлі пальцы на правай руцэ. Рукі церпнуць - такая вада холодная.
ЦІХАМЯ' прысл. Поціху, непрыкметна. Ціхамя зробіць свае дзело - i ўсё: хітрая баба.
ЦУКЕ'РНЯ ж. Крама, у якой прадаецца салодкае (цукеркі i інш.). Цукерню сваю мая, сядзіць, гандлям займаяцца.
ЦЫРБО'ЛЩЬ незак. Ліць. Бач, як! дождж цырболіць, а ты ў город ісці збіраяшся.
ЦЫТРЫНОЎКА ж. Гатунак грушаў. У старым садзі было ні мало садовых дрэваў - яблыняў, грушаў: бэры был!, цытрыноўкі, папяроўкі, сапяжанкі, ды другіх усякі ні мало
Дадатковыя словы
вялікбднаё, лемця, хлашна, цукерня, цырболщь
17 👁