ДРАВГСКА мн. Дровы. Дравіскаў каля хлява процьма, а яна сырым галлячком варыць есці. Дравіскаў тры кастры наклаў. ДРАЧЬГЦЬ незак. Штучка, знарок раздражняць. Hi драны ты мне душу. ДРУ'ПАЛО м. i ж. Маруда. Друпало гэтаё, адну градку тры дні поля. ДРУ'ПАЦЦА незак. Мець няспешны занятак. Маці друпаяцца паціху каля хаты. ДРЬГНДА ж. Нікудышняя павозка. Што ты на гэтай дрындзе прывязеш? ДРЫПУ'H м. 1. Чалавек з дробнай хадой. Куды гэты дрыпун ізноў пайшоў так рано? 2. Трапятун. Дрыпун i e дрыпун трапечацца вечно, а толку мало. ДЭТНУЦЬ зак. Памерці, аддаць канцы. Каторы год як дэгнуў чалавек, а ты ўсё ўспамінаеш яго. ДЭУЖ ж. Даўжыня. Бачыш, якая дэўж, палоска гэтая, ні сажну за два дні. Е'НКАТ м. Стагнанне, енк. Енкату наўсю хату нарабіла хворая такая. Е'СТАЧКІ: ДА'ЦЬ Е'СТАЧКІ. Даць есці. Hi плач, маленькая, мама дасцъ дзяўчынцы естачкі зараз. ЗАМО'НТАЦЬ зак. Прыкласці рукі, зрабіць нешта. Хоць бы што замонтаў за дзет узлы, гультай гэты. ЗАМУДО'ХАЦЦА зак. Стаміцца незвычайна. Замудохаўся чысто мяшкі жыта цягаючы ўчораў амбары. ЗАНЯГО'ДЗЩЦА зак. Стаць на непагодзе. I трэба так занягодзіцца - колькі ён будзя ісці гэты дождж, цэдзіць i цэдзщъ. ЗАПАВ АДА'ЦБ зак. Прымусіць нешта рабіць, павесці за сабой, прывабіць. Каго запавадаюцъ, таго i пасылаюць. Запавядаяш таго наравістаго - якраз! ЗА'ПЕК м. Запечча, запечак. Наш запяк вялікі - два ложкі стаяць i прасторно яшчэ. ЗАТХЛІНА ж. Затхлае паветра. Затхліна такая на кухні дух цяжкі, яку пограбі. ЗАЧЭ'ПАЦЬ зак., ЧЭ'ПАЦЬ незак. Зайсці (ісці) памаленечку, па-старэчы. Я думаю, што за паўгадзіны якое зачэпаю ў
Дадатковыя словы
адацб, друпацца, дрыпуh, замонтаць, замудохацца, занягодзщца, запек, зачэпаць, чэпаць
2 👁