халеры - будзя харошай выглядаць цнота гэтая яго, хай бы на работу ў колхоз прыходзіла.
ГАЛЫТВА' ж. Бедната, галайстра. Пазбіраяцца адна галытва, ды крычацъ адзін перад адным: то того ў іх німа, то гэтаго. А дзе яно што будзя ў галытвы, калі яны працавацъ i то ніхочуць.
ГАРДА'Ч м. Той, хто горлам свайго дамагаецца; крыкун, гарлапан. Гарлач гэты ізноў крычыцъ.
ГЛУШМА'Н м. Той, хто не хоча адклікацца; глухаваты чалавек. Глушман наш нічого ні чуя, кліч ты яго ці ні кліч.
ГУ'КАЦЬ незак. Падкідаць на руках дзіця з узаемным задавал ьненнем. Бач ты яе, прыдбацъ прыдбала, а гукаць ні навучыцца ніяк. Глядзі, як яна гукае свае малоя - хлопчык гэтакі нарадзіўся.
ГУМЕ'НЩА ж. Рабочая пляцоўка перад гумном. На гуменіцу пайшлі авечкі. Бацъко недзя на гуменіцы.
ГЭ'ПНУЦЬ зак. Упасці. Ночу яблык так гэпнуў на зямлю, ажно я прачнулася. Хлопчык гэпнуў на подлогу, але зноў падняўся - вучыгща хадзіць.
ДАБРО'ШЧЫ мн. Спагада, дабрата. Hi патрэбны мне яго даброшчы.
ДАПА'ДЛГОЫ прым. Пранырлівы, сарві-галава. Дападлівы твой чалавек - свайго не ўпусціць.
ДАРЫ'ЎКАМІ прысл. Прыхапкам. Дарыўкамі робіць, часу вольного ніякаго.
ДАТУ'МКАЦЬ зак. Уцяміць, зразумець. Датумкаў, слава Богу - на сёмы дзет да яго даходзіць.
ДАЎГУ 'ЛЯ ж. Нязграбная худая высокая жанчына. I дзе ён знайшоў сабе такую даўгулю.
ДВАЙГУ' прысл. Удвух. Двайгу былі ля кароў - я i твой хлопчык. Двайгу з Аксеняй пасядзелі на прызьбі.
ДЗЬГНГАЛО н. Пабуджэнне, хаценне. Устнасць, загадка. У кажнаго чалавека свае дзынгало, а ты што ад яго чакаяш?
ДЗЯ'ДЗЮХНО м. Дзядзька. Буль твой дзядзюхно з цёткай Таклюсяю недзя пайшоў.
ДЗЯЦГСКА мн. Дзеці. Дзяціска як дзет божы ў лапту гуляюць - i ні абрыдня ім. Дзяціска начысто сад аблаташылі
Дадатковыя словы
гардач, гуменща, гэпнуць, дападлгоы, датумкаць
18 👁