Жывое наша слова (2001). І. Я. Яшкін, Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 352  ▶ 
Да першага тыпу можна аднесці ўласналексічныя, лексіка-словаўтваральныя, лексіка-фанетычныя i фармальна-граматычныя дыялектызмы. Уласналексічныя дыялектызмы - гэта словы, корані якіх не ўжываюцца ў літаратурнай мове, але якія маюць у ёй адпаведнікі; таксама словы, якія не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове (выснякаць - літ. высмаркаць; блышыць - літ. памыляцца, падводзіць каго-н./ Лексіка-словаутваральныя дыялектызмы - гэта словы, аднакаранёвыя з літаратурнымі, якія ў гаворцы ўтвораны пры дапамозе іншых афіксаў або іншым спосабам (аддаўна - літ. здаўна, прадонны - літ. бяздонны). Лексіка-фанетычныя дыялектызмы - гэта словы, якія адрозніваюцца ад літараіурных фанематычна (адрозненне не абумоўлена рэгулярнымі фанетычнымі з'явамі), камбінацыямі фанем, месцам націску (абрысклы - літ. абрызглы). Фармалъна-граматычныя дыялектызмы - словы. якія адрозніваюцца ад літаратурных граматычным родам або лікам. Да другога тыпу адносяцца: ўласнасемантычныя, абмежавана-семантычныя i семантыка-метафарычныя дыялектызмы. Уласнасемантычныя дыялектызмы — гэта амонімы літаратурных лексем, якія маюць з імі поўнае несупадзенне ў значэнні або значэннях (барак пограб'). Абмежавана-семантычныя дыялектызмы характарызуюцца частковым несупадзеннем значэнняў літаратурнага i дыялектнага слова (банька ' мыльная бурбалка' i 'кальцо для прымацавання касы'). Семантыка-метафарычныя дыялектызмы - гэта словы, якія маюць пераноснае значэнне, якога няма ў такіх жа лексем у літаратурнай мове (мешалка 'прылада для размешвання', перан. 'бесталковая жанчына, якая ўсім замінае' (y літаратурнай мове толькі 1-е значэнне). Для зручнасці карыстання словы пададзены ў алфавітным парадку, але ў падборцы прадстаўлены амаль ўсе віды дыялектызмаў, уласцівых гаворцы в. Старцавічы. 5a Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявамі, прадбнны
2 👁
 ◀  / 352  ▶