M. П. Сідаровіч ЛЕКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ АДНОЙ СЛУЦКАЙ ГАВОРКІ У вазе чытачоў прапануецца падборка дыферэнцыяльнай лексікі гаворкі в. Знамя (да 1964 г. - Старцавічы) Слуцкага раёна Мінскай вобласці, зафіксаваная ў 1990— 1992 гг. Прыведзеная лексіка з'яўляецца традыцыйнай, i, безумоўна, ужывалася да эпохі татальных перайменаванняў, таму мы будзем карыстацца старой назвай вёскі. Знаходзіцца в. Старцавічы за 14 км на захад ад Слуцка? 119 км ад Мінска. З 'яўляецца цэнтрам Сярэднікаўскага сельсавета i калгаса «Прамень Камуны», які некалькі дзесяцігоддзяў з'яўляецца гаспадаркай па вырошчванні элітнага жыта. У вёсцы зараз каля 250 двароў. Гаворка в. Старцавічы ўваходзіць у сістэму паўднёва-заходняга дыялекту, паўднёвую групу гаворак1. Пры аналізе дыялектных зон выяўляецца, што вёска адначасова ўваходзіць у паўднёва-ўсходнюю, паўночна-заходнюю, сярэднюю, усходнюю i заходнюю зоны. Фанетычныя асаблівасці слуцкіх гаворак добра апісаны ў літаратуры2, але ў галіне лексікі Случчына даследавана слаба. Таму наибольшую цікавасць уяўляюць лексічныя асаблівасці слуцкіх гаворак. Апроч таго, актуальнасць даследавання гаворкі в. Старцавічы абумоўлена i тым, што гаворкагэтай вёскі ўваходзіць у замкнёныя дыялектныя арэалы слуцкакапаткевіцка-лунінецкага i слуцка-любанска-салігорскага пучкоў3. Пры вызначэнні статуса лексем параўнанне вялося з літаратурнай мовай (з Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы). Зыходзячы з двух бакоў слова - фармальнага i ўнутранага, вылучаем два асноўных тыпы дыялектных лексем - структурны i семантычны. 1 Л інгвісты чная геаграф ія i гр уп оўк а б ел ар уск іх гаворак. T. 1, 2. Мн., 1 9 6 8 -1 9 6 9, карты №» 7 6 -8 0. 2 Гл., напры клад: А. A. К ры віцкі, А. I. П адлуж н ы. Ф анеты ка бел ар ускай м овы. М н., 1984 i інш. вы данні па бел ар уск ам у м овазн аўств у. 3 Л інгвісты чная геаграф ія i г р у п о ў к а б е л а р у с к іх га в о р а к. К ар ты
Дадатковыя словы
зяўляецца
0 👁