груш. Ну і грушы ў Кузьміча, дзевіцамі заве іх. Бальшыя, красівыя, салодкія, варэнне з іх дужа харошае палучаецца.
ДОР м. Гонта. Залетась хату шыфірам накрыў, а хлеў дорам. Дор, праўда, стары, ішчэ з бацькам драў, ды ж гадоў з дзесіць паляжыць.
ДРАЧ м. Блін з дранай бульбы, дранік. Тры драчы з'еў вутрам, так дзень ваду папівайю.
ЖВЭНЬКАЦЬ незак. асудж. Гаварыць што-н. пустое. Як ты ўжо надаеў сваімі разгаворамі, калі ты жвэнькаць пірастаніш.
ЖМОТ м., ЖМОЦІНА м. і ж. Жмінда, скнара. Ён такім жмотам стаў, што і йсьці к яму с прозьбай ні стоя. Гэты жмоціна ніколі сваім ні раскініцца.
ЗАДОЎЖЫЦЦА зак. Затрымацца, засядзецца. Учора на пасядзелках задоўжылася, так сёння позна спала.
ЗАМАГАЦЬ незак. Браць верх, крыўдзіць. Твой хлопіц хоць і меншы, а большага замагая.
ЗАЮЎРЫЦЬ зак. Раззлавацца. Мой так заюўрыў учора, што й гаварыць ні хацеў.
ЗБАЙСАЦЬ зак. Згубіць. Дзе гэта твой складанчык? Харошы ножык быў. Няўжо збайсаў дзе?
ЗМАНТАЧЫЦЬ зак. Абмануць, схлусіць. Нада ж так змантачыць! Сказаў, што ў дзядзькі два дні гасціў, а дзядзька прыехаў сёння і кажа, што і ў вочы яго не бачыў.
ІСК м. Пчаліная разведка. Другі дзень іск у вульлі, можа і рой сядзя.
ІСКАВАЦЬ незак. Весці разведку (пра пчол). Калі пчолы каля вульля ў'юцца і нікуды ні ліцяць, то гэта яны ішчэ іскуюць, ні селі ішчэ.
КАЛАТУШКА ж. Доўгая палка з замацаванай накрыж на таўсцейшым канцы кароткай планкай для загону рыбы ў сетку. Дзьвюмя калатушкамі луччэй рыбу заганяць, з двух бірагоў зразу.
КАПАНІЧЫЦЬ незак. Матычыць. Сёння бульбу капанічыла, заўтра нада буракі пракапанічыць.
КАРПЫЛЬКА ж. Тое, што і ярачка.
КАЎЗЕЛІ мн. Каток. Вывучы ўрокі спірва, тады ідзі на свае каўзелі.
КІЁЎКА ж. Кукурузны пачатак, кіях. Ачысьці кіёўкі. Напарым кукурузы свежай.
КЛЁЦ м. Металічны зуб у баране. Нада барану паправіць, а то тры кляцы паціраліся.
80 👁