Старонка 92
◀ / 273 ▶
КНАРХАЦЬ незак. асудж. Выпрошваць. Ні сядзі, ні кнархай, усядно нічога я ні дам табе. КУБАР м. Пасудзіна з кары вольхі або асіны для збірання ягад. Ягад знайшоў у лесі многа, так во кубар здзелаў з кары альховай і набраў дзіцям трохі. КУМІЛЬГАМ: ВЫЛІЗЦІ КУМІЛЬГАМ. Дрэнна скончыцца. Гэта ж нада цэлы дзень у вадзе і ў вадзе, глядзі, каб кумільгам табе гэта купання ні вылізла. КУПЕЛА н. Невялікая круглай формы забалочаная мясціна сярод поля, звычайна зарослая травой і хмызняком. У купелах раней вуткі вадзіліся, а на купінах брусьніцы расьлі. КУРАСПЕЛКА ж. Скараспёлка (бульба). Накапайця кураспелкі, зварым на вячэру. Дужа свежай бульбачкі хочыцца. КУСАНІЦ м. Недаедзены кавалак хлеба. Еш хлеп да канца, ні пакідай кусаніц. ЛАБАЗЬЗЁ н. зборн. Быллё. Канаву абкашваю я, дык не сена, а лабазьзё адно там. ЛЕЖАНІЦ м. Яблык, які праляжаў нейкі час. Яблык сарвеш, укусіш раз і есьці ні хочыцца, а як паляжыць — другое дзела. Лежаніц на многа смашней. ЛЕЖАНКА ж. Груша, якая праляжала нейкі час. Спытайця грушы. Лежанкі. Дужа смашныя. Месіц у сені ліжалі. ЛЕТАШКА ж. Цялушка, якая нарадзілася ў мінулым годзе. Чыя гэта леташка з кароўмі не ходзя? Харошая цялушка. ЛІСІЦА ж. Прапаленае месца на вопратцы. Што, схапіў лісіцу? Не патлазь к агню бліска, а то ўвесь загарысся. ЛЬЛЯННЯ н. Месца, дзе рос лён; скошаная трава з такога поля. На льлянні ўжо кароў пасуць. Ён прывёс два вазы льляння з поля. ЛЯСУНАК м. Дзікі яблык. Учора ў лесі лясункаў назьбіраў — горкія, як асіна, а свінні ядуць уваўсю. МАНТАЧ м. зневаж. Хлус. Ай, мантач які! Наплёў, нагаварыў, а каб хоць грам праўды было. МІРТВА ж. зборн. Мёртвыя пчолы пасля зімоўкі. Нада вуллё ад міртвы ачысьціць. МОТУРНА прысл. Моташна. На цябе і глядзець мотурна, а не толькі ўмесьці жыць. НАБІРАНКА ж. Пасудзіна малога памеру для збі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 273 ▶