Старонка 90
◀ / 273 ▶
чалавек такі, басьцяецца дзень дзе папала, дому ні глядзіць. БІЛАЗОРЫ прым. З вялікімі блакітнымі вачамі. Чый гэта хлопчык білазоры бегая, ці ня Кузьмічоў? ВАРСАНУЦЬ зак. Ударыць, укалоць (нажом, віламі, рагамі і інш.). Біцца ні лезь, а то нажом варсане хто ішчэ. Глядзі, каб каровы цялушку не варсанулі, а то ж іна першы дзень ідзе на пашу. ВАШЧАНКА ж. Мачалка. Распар вашчанку, мякчэй будзя сьпіну церці. ВУЛЛЁ н. Вулей. Гэта вуллё ішчэ дзед твой усьцягваў на ліпу. ВЫКНАРХАЦЬ зак. Выпрасіць, выкленчыць. Дзень хадзіў за бацькам, прасіў, прасіў і выкнархаў у яго грошы на матацыкал. ВЫМІРҐАВАЦЬ зак. Выкамбінаваць, сэканоміць. Думала выміргаваць трохі грошы ў гэтым месіцы, дык дзе там — ішчэ і пазычыла. ВЫКІДАЦЦА незак., ВЫКІНУЦЦА зак. Вырастаць, з'яўляцца (вырасці) у вялікай колькасці (аб грыбах). Баравікі як выкінуліся, дык уся дзярэўня ў лесі днюя. ВЫЧХНУЦЦА зак. Стаміцца, займаючыся непасільнай працай. Ну што, вычхнуўся. Я ж казаў табе — не занясеш адзін. Дваім лягчэй будзя. ГАРЫШЧА н. Выгараўшае месца ў лесе. Учора на гарышчы быў. І лесу ж пагарэла там — гіктараў дзесіць. ГАРЭЛІК м. Бульбіна з падгарэлым верхам. Зьнімі гарэлікі з чыгуна і патаўчы бульбу. ГЛІНКІ мн. Глінішча. Схадзі ў глінкі, накапай вядры са два гліны. ГРАНКА ж. Соты разам з мёдам. Я мёд больш люблю ў гранках, ні катаны. ГРАЦКОЎЯ н. Грэцкая салома. Схадзі ношку грацкоўя прынясі, карові ўкінь. ГУЛЁК м. Ігрок. Гулёк мне знайшоўся — караля вальтом б'е. ГУСАКІ мн. Пасмы травы, якія могуць застацца пасля касьбы. Прыжымай касу, а то гусакоў многа астаўляіш пасля сябе. ДАБАВІЦЬ зак. Завезці, занесці што-н. куды-н. Лажыся спаць раней сёння. Заўтра ранінька дабавіш мне яблыкі на аўтобус. ДЗЕВІЦА ж. Гатунак летніх вялікіх чырванабокіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 273 ▶