груш. Ну i груши ў Кузьміча, дзевіцамі заве іх. Бальшыя, красівыя, салодкія, варэнне з іх дужа харошае палучаецца.
ДОР м. Гонта. Залетась хату шыфірам накрыў, а хлеў дорам. Дор, прауда, стары, ішчэ з бацькам драў, ды ж гадоў з дзесіць паляжыць.
ДРАЧ м. Блін з дранай бульбы, дранік. Три драчи зеу вутрам, так дзень ваду папівайю.
ЖВЭ'НЬКАЦЬ незак. асудж. Гаварыць што-н. пустое. Як ты ўжо надаеу сваімі разгаворамі, калі ты жвэнькаць пірастаніш.
ЖМОТ м., ЖМО'ЦША м. i ж. Жмінда, скнара. ё к такім жмотам стау, што i йсьці к яму с прозьбай ні стоя, Гэты жмоціна ніколі сваім ні раскініцца.
ЗАДО'УЖЬІЦЦА зак. Затрымацца, засядзецца. Учоpa на пасядзелках задоўжылася, так сёння позна спала.
ЗАМАГА'ЦЬ незак. Браць верх, крыўдзіць. Твой хлопіц хоць i меншы, a большага замагая.
ЗАЮУРЬГЦЬ зак. Раззлавацца. Мой так заюўрыў учора, што ŭ гаварыць ні хацеў.
ЗБА'ЙСАЦЬ зак. Згубіць. Дзе гэта твой складанчык? Харошы ножык быў. Няўжо збайсаў дзе?
ЗМАНТА'ЧЫЦЬ зак. Абмануць, схлусіць. Нада ж так змантачыць! Сказаў, што ў дзядзькі два дні гасціў, a дзядзька прыехаў сёння i кажа, што i ў вочы яго не бачыў.
ICK м. Пчаліная разведка. Другі дзень іск у вульліў можа i poŭ сядзя.
ІСКАВА'ЦЬ незак. Весці разведку (пра пчол). КалІ пчолы каля вульля ў'юцца i нікуды ні ліцяць, то гэта яны ішчэ іскуюць, ні селі ішчэ. ■ КАЛАТУ'ШКА ж. Доўгая палка з замацаванай накрыж на таўсцейшым канцы кароткай планкай для загону рыбы ў сетку. Дзьвюмя калатушкамі луччэй рыбу заганяць, з двух бірагоў зразу.
КАПАНГЧЫЦЬ незак. Матычыць. Сёння бульбу капанічыла, заўтра нада буракі пракапанічыць.
КАРПЬГЛЬКА ж. Тое, што i ярачка.
КАУЗЕ'Л! мн. Каток. Вывучы ўрокі спірва, тады ідзі на свае каўзелі.
КІЁУКА ж. Кукурузны пачатак, кіях. Ачысьці кіёўкі. Напарим кукурузы свежай.
КЛЁЦ м. Металічны зуб у баране. Нада барану паправіць, а то три кляцы паціраліся
Дадатковыя словы
жмоцша, задоужьіцца, замагаць, збайсаць, каузел, іскаваць, ўюцца
24 👁