Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
чалавек такі, басьцяецца дзень дзё папала, дому ні глядзіць. БІЛАЗО'РЫ прым. 3 вялікімі блакітнымі вачамі. Чый гэта хлопчык білазоры бегая, ці ня Кузьмічоў? ВАРСАНУ'ЦЬ зак. Ударыць, укалоць (нажом, віламі, рагамі i інш.). Біцца ні лезь, а то нажом варсане хто ішчэ. Глядзі, каб каровы цялушку не варсанулі, а то ж іна першы дзень ідзе на пашу. ВАШЧА'НКА ж. Мачалка. Распар вашчанку, мякчэй будзя сьпіну церці. ВУЛЛЁ н. Булей. Гэта вуллё ішчэ дзед твой усьцягваў на ліпу. ВЬГКНАРХАЦЬ зак. Выпрасіць, выкленчыць. Дзень хадзіў за бацькам, прасіў, прасіў i выкнархаў у яго грошы на матацыкал. ВЬГМІРГ'АВАЦЬ зак. Выкамбінаваць, сэканоміць. Думала выміргаваць трохі грошы ў гэтым месіцы, дык дзе там — ішчэ i пазычыла. ВЫКІДА'ЦЦА незак., ВЫ'КІНУЦЦА зак. Вырастаць, з'яўляцда (вырасці) у вялікай колькасці (аб грыбах). Баравікі як выкінуліся, дык уся дзярэўня ў лесі днюя. ВЫ'ЧХНУЦЦА зак. Стамідца, займаючыся непасільнай працай. Hy што, вычхнуўся. Я ж казаў табе — не занясеш адзін. Дваім лягчэй будзя. ГАРЬГШЧА н. Выгараўшае месца ў лесе. Учора на гарышчы быў. I лесу ж пагарэла там — гіктараў дзесіць. ГАРЭ'ЛІК м. Бульбіна з падгарэлым верхам. Зьнімі гарэлікі з чыгуна i патаўчы бульбу. ГЛІ'НКІ мн. Глінішча. Схадзі ў глінкі, накапай вядры ca два гліны. ГРА'НКА ж. Соты разам з мёдам. Я мёд больш люблю ў гранках, ні катаны. ГРАЦКСУУЯ н. Грэцкая салома. Схадзі ношку грацкоўя прынясі, карові ўкінь. ГУЛЁК м. Ігрок. Гулёк мне знайшоўся — караля вальтом б'е. ГУСАКУ мн. Пасмы травы, якія могуць застадца пасля касьбы. Прыжымай касу, а то гусакоў многа астаўляіш пасля сябе. ДАБА'ВІЦЬ зак. Завезці, занесці што-н. куды-н. Лажыся спаць раней сёння. Заўтра ранінька дабавіш мне яблыкі на аўтобус. ДЗЕ'ВІЦА ж. Гатунак летніх вялікіх чырванабокіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варсануць, вашчанка, выкідацца, выкінуцца, вычхнуцца, вьгміргаваць, дабавіць, дзевіца, зяўляцда
1 👁
 ◀  / 273  ▶