КНАФХАЦЬ незак. асудж. Выпрошваць. Hi сядзі, ні кнархай, усядно нічога я ні дам табе. КУБА'Р м. Пасудзіна з кары вольхі або асіны для збірання ягад. Ягад знайшоў у лесі многа, так во кубар здзелаў з кары альховай i набраў дзіцям трохі. КУ'МІЛЬГАМ: ВЫЛІЗЦІ КУМІЛЬГАМ. Дрэнна скоычыдца. Гэта ж над а цэлы дзет у вадзе i ў вадзе, елядзі, каб кумільгам табе гэта купання ні вылізла. КУПЕ'ЛА н. Невялікая круглай формы забалочаная мясціна сярод поля, звычайна зарослая травой i хмызняком. У купелах раней вуткі вадзіліся, а на купінах брусьніцы расьлі. КУРАСПЕ'ЛКА ж. Скараспёлка (бульба). Накапайця кураспелкі, зварым на вячэру. Дужа свежай бульбачкі хочыцца. КУСА'ШЦ м. Недаедзены кавалак хлеба. Еш хлеп да канца, ні пакідай кусаніц. ЛАБАЗЬЗЁ н. зборн. Быллё. Канаву абкашваю я, дык не сена, а лабазьзё ад но там. ЛЕ'ЖАНЩ м. Яблык, які праляжаў нейкі час. Яблык сарвеш, укусіш раз i есьці ні хочыцца, а як паляжыць — другое дзела. Лежаніц на многа смашней. ЛЕ'ЖАНКА ж. Груша, якая праляжала нейкі час.Спытайця грушы. Лежанкі. Дужа смашныя. Месіц у сені ліжалі. ЛЕ'ТАШКА ж. Цялушка, якая нарадзілася ў мінулым годзе. Чыя гэта леташка з кароўмі не ходзя? Харошая цялушка. ЛІСГЦА ж. Прапаленае месца на вопратцы. Што, схапіў лісіцу? Не патлазь к агню бліска, а то ўвесь загарысся. ЛЬЛЯ'ННЯ н. Месца, дзе рос лён; скошаная трава з такога поля. На льлянні ўжо кароў пасуць. Ен прывёс два вазы льляння з поля. ЛЯСУ'НАК м. Дзікі яблык. Учора ў лесі лясункаў назьбіраў — горкія, як асіна, a свінні ядуць уваўсю. МАНТА'Ч м. зневаж. Хлус. Aŭ, мантач які! Наплёў, нагаварыў, а каб хоць грам праўды было. MIPTBA' ж. зборн. Мёртвыя пчолы пасля зімоўкі. Нада вуллё ад міртвы ачысьціць. МО'ТУРНА прысл. Моташна. На цябе i глядзець мотурна, а не толькі ўмесьці жыць. НАБІРА'НКА ж. Пасудзіна малога памеру для збі
Дадатковыя словы
кураспелка, кусашц, лежанка, лежанщ, лясунак, набіранка
3 👁