Старонка 86
◀ / 273 ▶
ЖОМНЫ, ЖОЎНЫ прым. Пругкі. ЖОМНІШІ прым. Прутчэйшы, таўсцейшы. Хай бэ Зося зробэла тобі рызінку ў свэдровэ ў дьві пётлі, то він буў бэ жомніші. Поліно просто твэрдэ, а матір'ял ('тканіна') жомны. ЖОЎТОБРУШЫЧКА ж. Жаўтабрух. Напраўду, шо ў жоўтобрушычкэ жывіт жоўты. ЖЭЖАВЫЦА ж. Вадкі гной. Ідэ подстылэ кучку, а то шэ поросёта потопляца ў гэтый жэжавыцэ. ЗАБУРДА, ЗАБУРДЫНА ж. Складка тлушчу на целе. У гэнчыйі бабэ ек поднэмыца кохта, то забурдынэ выдно: рукэ бы завэтэ. ЗАВЫНУТЫСЬ зак. Раптоўна захацець і настойліва патрабаваць. Наша ўнука гыткая: ек завынулася, оно зав'яжэ йій зарыска чырвону кутасю і годэ. ЗАГРАНЫ дзеепрым. Аплоднены (аб яйку). Ек йіцэ загранэ, то там е такей кружок, а ек не — то бы вода, усё розбоўтанэ. ЗАПАДАТЭ незак. спагадл. Хварэць. Ганна стала западатэ, мусыть шось йій надто долягае. ЗАПІЧ м. Запечак. Дітэ, марш на запіч, ны слыпотітэ мыні тут, ек пэшкэ спычуцца, то тоді я вас поклэчу. ЗАХВЭНЬДЯНЫ дзеепрым. Запэцканы. Покойныца Шчёра заўшэ була нека захвэньдяна: дітэ, свэнэ — усё йій ны було колэ помэтысь. ЗБУРЫТЫСЬ зак. Раптоўна і моцна пабегчы, паліцца, пацячы. Нішо кроў з носа збурылася, лэдь спынэў. ЗЛОЖЭТЭ: ЗЛОЖЭТЭ СМІХ. Смяяцца з каго-н. З мынэ хлопцэ такей сміх зложэлэ, шо ўсі бокэ порвалэ. КАМІНЬЧЫК м. Костачка ў пладах. Вышніўку с каміньчыкамэ нычого ставытэ: жывіт од йійі болітымэ. КІХА ж. Камера ў коле веласіпеда, машыны. Кіху ўкладають у опону і чырыз віньтіль помпыю надувають. КЛЕСТОР м. Кляштар. У Торокані була колэсь быто цэрква ў поляку — клестор звалэ. КОСТЫЛІТЭ незак. Касцянець. Колэсь я боса ішла на тырныўку [свята 26 кастрычніка] до тіткэ ў Завылійе, то ў мынэ ногэ зусім покостылілэ. КОЎМАТЭ незак. Паволі жаваць беззубым ротам. На высільлі ў Саўкэ ўсі ўжэ даўно гулеють, а одна баба быззуба ўсё коўмае. КРУЖЫЛЕТЭ незак. Працягла кружыцца. Йіроплан кружылеў над сылом, алэ ны бомбэў. КЫЛЫВАТЫСЬ незак. Хістацца. Ны кылывайся на кріслове, бо ўпадэш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 273 ▶