БУРКЭ мн. Валёнкі, пашытыя з сукна і ваты. Якёйі там колэсь булэ тапочке. Помытаю, мэ навіть фізкультуру робэлэ ў бурках.
БУСЬНЫЦА ж. Буслянка. Колэсь у Тынывэч хлопцэ одному там Ёсыповэ помынелэ ейца буськовэ на гусечэ, то ў хатэ вэвылыся буськэ, а на хатэ ў бусьныцэ — гусэ.
ВЭЛЫВОК м. Вылівак. Вэлывок жывэ тоді, ек хто курыцу вэтнэ по спэнэ, або ек вона розоб'е собі жывота.
ГАРАХЭ мн. Кучаравыя валасы. Нашэ дёўкэ ек выбыралыся на музыку, то пошчі заўшэ гарахэ собі навывалэ ґозьдзём.
Ґ'ОЗЬДЗЬ м. Цвік. Колэсь усё більшу часьць булэ дырвённэ ґозьдзі, хто там куплеў зылізнэ, дай за шо йіх було купэтэ?
ГОРОДІНА ж. Агародніна. Тыпэр мэ сотке засадэлэ городіныю, бо картоплі нэц ны родять.
ГРАТЭ: ВОЎКЭ ГРАЮТЬ. Гайня, воўчае «вяселле».
ГЭНЫЙ м. Іней. Ек спалэ ў коморэ, то гэнчі раз прочнэсься, а на пернаровэ гэный лыжэть.
ГЭРКА, ГЭРОЧКА ж. Гладыш з адбітым верхам. У гэроццэ стоело на полэцэ сало топлёнэ, або навіть моглэ ў йій варэтэ дэшо мэнчэ.
ДАЙКА ж. Чутка. Добрэ, Манічко, шо я тыбэ судосэў, а то людэ дайку пустэлэ, нэбісьто тэ ў Амэрыку пойіхала.
ДЗЁМГАТЭ незак. Звягаць. Кілька тэ шэ мыні дзёмгатыміш? Зусім голову одурэў.
ДОГАНЕТЭ незак. Папракаць. Не, я ны хочу твэйі помочэ. Тэ ж потом мыні до смэртэ доганетыміш.
ДОЛЯГАТЭ незак. Перашкаджаць, шкодзіць (аб здароўі), балець. Дохтур кажэ, шо я здоровы, а я чуствую, шо шось там мыні долягае.
ДРАПЧЕСТЫ прым. Дробненькі, з дробнымі кветачкамі. Колэсь усё помытала, а зарэ нэц ны віду, ек гэтэ зільле драпчестыньке называйіца.
ДУДАН м. Цвёрдая частка пяра. Шэ баба моя казала, шо дуданэ ў гусечых пірах загострувалэ і пысалэ йімэ.
ДУНДЫТЭ незак. Жлукціць, адразу многа выпіць. Учора було надто гарачэ: я одразу пошчі цілу буньку водэ выдундыла.
ЕКЖЭ прысл. Як належыць, як трэба. Убырэсь хорошэ, вэпрасуй собі ганавэцэ, да будыш екжэ кавалер.
81 👁