Старонка 84
◀ / 273 ▶
ЧЭРНЬ ж. Чорная фарба. Калі чорных нітак ні было, дык самы ў чэрні красілі. ШАРОЙКІ мн. Вотруб'е. Етыя шаройкі я карові часта аддаю. ШАРХАНУЦЦА зак. Дакрануцца. Так рука баліць, што шархануцца да йе ні магу. ШКІРКІ: СХАПІЦЬ ЗА ШКІРКІ. Схапіць за грудзі. П'яны быў, схапіў за шкіркі і трасе, як паследні асінавы ліст. ШЛУННЯ н. Вантробы. Выіў ты мне сваім выццём і просьбамі ўсё шлуння. ШЫГАЛЛЯ н. Апаўшыя іголкі сасны, ёлкі. Дзеўка мая ягад прынісла напалавіну с шыгаллям. ХІНЦЯ: ХІНЦЯ КАЛОЦІЦЬ. Б'е ліхаманка. Во з рання хінця калоця, места сабе ні знайду. ЯЛІЦЦЯ: АДБІЦЬ ЯЛІЦЦЯ. Пашкодзіць унутраныя органы. Ён шчэ малы быў, адбіў сабе яліцця, з той пары і хварэя. ЯРНІЦА ж. Жыта, пасеянае вясной. Ярніцу сёдні б'юць, кажуць, багата ўрадзіла. І. І. Лучыц-Федарэц ЛЕКСІКА З ВАКОЛІЦ ДРАГІЧЫНА Даная падборка дыялектнай лексікі, запісаная ад маёй маці Алены Тарасаўны Лучыц-Федарэц, з'яўляецца працягам папярэдніх публікацый, змешчаных у «Народнай лексіцы», «Народнай словатворчасці». Там жа апісваюцца характэрныя фанетычныя асаблівасці гаворкі в. Акропна (цяпер Нямержа) Драгічынскага раёна. БЛЮТАТЫСЬ незак. Блытацца. Ек котора баба в'е клубка ныміцно, то пасма з його поспадають, і ныткэ так заблютаюцца, шо йіх нэґдэ ны розмотайіш. БОЎТЫР м. Пухір, вадыр. Ек я колэсь капусту сырыд жэта полола, то надто спыклась, і на тому місьці боўтырі поробэлыся. БУЛЬДО н. Вельмі кароткія (каля 1 см) «англійскія» вусы. Наш батько з госпіталя прыйіхаў з бульдом под носом, а ўжэ потом стаў брэтысь. БУРДЮГЭ мн. Бігудзі. Тыпэрішне деўкэ пазюрі понакрашують, бурдюгэ навыдуть, а ў городэ зільле, бы гай шумэть.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 273 ▶