Старонка 87
◀ / 273 ▶
ЛЕДВА мн. Сцёгны. Тыпэр нам пошыхувало: мняснэйі лёдва купэлэ, добрэ сьцёгна ('кумпякі') з йіх получацца. ЛЭВІЙ, ЛЫВЭЙ прым. Сівы. Зачула матёнка голосок, по новому дворі ходячэ, лывэйі гусэ гонячэ. ЛЭЯ ж. Тоўстая жанчына. Тэ хутко будыш, бы лэя, шо й у двэрэ ны ўлізыш. МІШАНЭ прым. Курыца-гермафрадыт. Гэто ны то курыца, ны то півінь. МОДА ж. Узор. Ек я була молодая, то і я ўміла ткатэ ўсёкэ модэ. НА ОДЫХІДНЭ прысл. На адыход, развітваючыся. Ну то шэ, браці, давай с тобою по одный порцыйі вэпиймо на одыхіднэ. НАВЫСНІ прысл. Вясной. Навыснi оно трава зазылыніе, дай выганёють коровэ на пашу, ек сіно у кого кончылось. НАДОЗОЛЕТЭ незак. Назаляць, лезці ў вочы. Покэ ногэ ходять, то я буду тут жэтэ, бо ны хочу тобі ў Мінсковэ надозолэтэ. НАСТОРЧЫТЭ зак. Стукнуцца, ударыцца прамым пальцам (рукой) аж да хрусту ў касцях. А коб тыбэ огонь спалэў, ек я чырыз тыбэ ёмко пальца насторчыў. НАШТЫРХНУТЫСЬ зак. Натыкнуцца. Уважэй, дітятко, добрэ дывэсь, коб на вылкэ ны наштырхнуўся. ОБУЙ ж. Абутак. Бало ў магазінэ обуйі ўсёкійі-ўсёкійі. ОЗАДЬДЕ н. зборн. Пазадкі. Вэйшло більш озадьдя, чым зірна. ОКРУШЧІК м. Акрайчык. Ек пэршы раз хліба з бухонка одріжыш, то гэто окрушчік, а потом ужэ скёбка. ОСУШЧІК м. Сухі выраст па краях буханкі хлеба. Повылазылэ осушчыкэ з булкэ. ОПОНА ж. Пакрышка. От порёдок: ровырі продають, а опон ныма. ОПЫТАТЫСЬ зак. Прывітацца, паздароўкацца за руку. Хайно подманыть, то нэгдэ з ёю навыть ны опытаюсь. ОЧУВАТЫСЬ незак. Адчувацца, выяўляцца. Колэсь босымэ бігалэ, аж покэ сніг ны вэпадэ, а зарэ на старосьць літ усё воно очувайіца. ПАЛЬ м. Слуп. Палі ставылэ, коб було выдно, чыя гэто зымнэ.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 273 ▶