Старонка 81
◀ / 273 ▶
Мудохаюсь, мудохаюсь адна, а канцы з канцамі ні зводжу. МЯТЛУШКА ж. Матылёк. Мятлушак на двары, як нікалі. НАБУХТОРЫЦЬ зак. экспр. Наліць вельмі поўна. Поўнінькая вядро вады набухторыла. НАГДЫСЬ прысл. Некалі, даўней. Нагдысь самы ўсё дзелаць паспівалі і аддыхаць ні забывалі. НАДЗЕЖА ж. Надзея. Надзежы на здароўя ніякай, з'ела міне работа. НАЗУБІЦЦА зак. Крыху прарасці. Жыта ўжо назубілася, а там і ў колас пойдзя. НАКАХЛІЦЬ зак. Моцна напаліць у хаце. Так ужо накахліў у хаці, што дыхнуць німа чым. НА ЎЛОННЯ прысл. На каленкі. Вазьмі хлопчыка на ўлоння, пазабаўляйся з ім. НЕБЫТЫ мн. Жаночыя ўборы. Усіх небытаў ні піракупіш. НЕТРА ж. Гушчар. Там, у нетры, ласі жывуць, надоячы кароў пасціла, сама бачыла. НІПАСТРОЖЫЦЦА незак., зак. Паводзіць сябе неахайна, неакуратна. Як жа ты так ніпастрожыўся, паследнюю тарэлку разбіў. НІЦЫ прым. Кволы, слабы. Іна такая ў нас усю жысць ніцая. Сама біз чужой помачы нічога ніўздалея здзелаць. НІЦІЦЦА незак. Мець выгляд нездаровага, хворага чалавека. І во так цэлы дзень ніціцца, места сабе ні знаходзя. НЫКНУЦЬ зак. Схавацца. Куды чалавек ныкнуў, галавы ні прыкладу. НЮМА КОЛЬКІ прысл. Шмат, вельмі многа. У лесі сёліта нюма колькі грыбоў. НЮНЬКІ мн. Аер. У прудку, на балонні нюняк назбіраім і ў апцеку здаём. НЯВОЖ часц. Няўжо. Ну, нявож пайду с табой, а дзіцей куды. НЯГОЖ часц. Тое, што і нявож. Нягож, жылі раней добра: адны працавалі, другея — балявалі. ПАЛІНА ж. Пала, крысо. Выцерлась уся паліна ў пальце, ні знаю, як зіму пірахаджу. ПАНАРОЎКА ж. Звычка. Узяў панароўку спаздаць. ПАМЕЦЦА зак. Паабяцаць. Памелась, дзеванька, памэжч, ідзі пакапай ім дзень бульбу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 273 ▶