Старонка 80
◀ / 273 ▶
КЛАДАЎЯ н. Могілкі. У нас кладаўя блізка ад дзярэўні, там усіх хаваюць. КЛЁЦ м. 1. Дзіцячая гульня. Як толькі снег сыходзіць пачыная, і дзеці ў клёца пачынаюць гуляць. 2. Палка пры гульні ў клёц. Сам закінуў клёц, сам ідзі і шукай. К НАЛЕЦЦЮ прысл. На будучы год. К налеццю мой і меншынькі ў школу пойдзе, падраслі дзеці. КОКАТ м. Тоўстая галіна на дрэвах. Бурай кокат з грушы зламала. КОЦ м. Саматканая посцілка на льняной аснове, вытканая стужкамі са старога адзення. Даўней, бывала, зімой тры-чатыры кацы новых вытку, а ціпер ужо ўсё. КРУГАЛЯ прысл. Кругом. Абыйдзі кругаля, так ні пройдзіш. КУЁЎДЗІЦЦА, КІЁЎДЗІЦЦА незак. Варочацца з боку на бок. Ночку сёдні пракуёўдзілась, так і ні заснула. ЛАСІЦЦА незак. Лашчыцца, песціцца. Так іна з етым дзіцёнкам ласілась пастаянна, як чула серца бяду. ЛЕТАШКА ж. Цяля мінулагодняга ацёлу. Дзяржу дома старую карову і цёлку-леташку. ЛІДАЦЬ незак. Ванітаваць. Так мне ноч лідала, ледзьве жыва. ЛІПНІК м. Чай з ліпавага цвету. Я ўлетку назбіраю ўсігда ліпавага цвету, а зімой чай з яго вару. Ён, ліпнік, як добрая зелля. ЛУХМАННЯ н. Лахмоцце. Старое, паношанае або падранае адзенне. Ні так даўно адвізла каравашніку цэлы воз усякага лухмання. ЛУХМАЦЦЯ н. Тое, што лухмання. Кожны год лухмацця збіраіцца і збіраіцца, прама ні знаіш, куды яго дзець. ЛЯСКОЎКА ж. 1. Дзікая яблыня. Расце ў міне на гародзі ляскоўка, а яблакі на ёй смашней, чым садовые. 2. Плод дзікай яблыні. Насушу ўвосінь лясковак і на ўсю зіму на чай хватая. МАЗКОЛІЦЦА незак. Вазіцца з якім-н. прадметам. Ні мазколься болі з візанням, пашлі сходзім к бабі. МАРМЫЛЬ м. Чалавек, які звычайна незадаволены. Вот захацела ўгадзіць гэтаму мармылю, яму ўсё ні так. МАСЛІЦЦА незак. Доўга вазіцца з нечым. Цэлы дзень прамаслілісь з мясам: то каўбасы чынілі, то каўбух дзелалі. МУДОХАЦЦА незак. Шмат, звыш меры працаваць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 273 ▶