Старонка 8
◀ / 273 ▶
не. Варылась картошка в печэ — і загорэлі горелікі. ГРЭБКІ мн. Вёслы на ўключынах. Заглох мотор. Поедзем на грэбках в журахвіны в Бэрозов. ГЭГНУЦЬ зак. 1. Памерці. Надоев вже, коб взяв да гэгнув. 2. Забіць. Рубінко зловів в озеры козліка і гэгнув. ДІГАЛЛЕ н. Бацвінне бульбы. На моей картошцы ссохло дігалле. Восеню даем дігалле коровам, коб давалі мныго молока. ДОХНА ж. Дачка. Неколі матере звалі своіх дочок так — дохна. ДРАБКІ мн. Драбіны, рашотчатыя бакі ў калёсах. Володя Левко робіть на воз драбкі. ЖОНКІ мн. Жанчыны. Німцы позаганялі всех жонок в клуню і спалілі. З'АТОЎКА ж. Нутраное сала. Затовкую добрэ мазаці бліны. ЗАЮШЫСТЫ прым. Той, хто любіць пабіцца, спусціць каму-н. юшку (кроў). Вэн як вып'е, то вэльмі заюшысты, коб з кім побітіса. ЗБЫТКОВАЦЬ незак. Здзекавацца. Вуны вже поженілісь і жывут кепско, вен над ею збыткуе. ЗМЕРКІ мн. Змярканне. На змерках побегла корова, і дед пошов шукаці. ЗЫМНО прысл. Холадна. Іншы ранок бувае зымно. КАЛІТНІКІ мн. Тыя людзі, якія пасля вайны хадзілі па дварах запісваць на падаткі. Я ні догадаласа, шчо сын прышов з арміі в отпуск, а думала, шчо калітнік. КОЗЛЯКІ мн. Розныя грыбы, акрамя белых. Набрала вэрэньку козлякэй. КОКОРА ж. Частка каркаса лодкі. Хведзя ходів в лес да накопав яловых кокорэй на лодку. КОМЯКІ мн. Тоўчаная бульба. На ранок я натовкла комякэй. КРАСНОГОЛОВІК м. Падасінавік. Красноголовікі ростуть по бэрэзніках. КРОХА прысл. Трохі. Воля секла кроха дрова. ЛАСТОВУШКІ мн. Ластаўкі. Вже стало тепло, прылетелі ластовушкі. ЛОБАКІ мн. Абутак, зроблены з рызіны. Бувало, после войны ходілі в клуб хто в чым: радость была, шчо былі лобакі. ЛОВКІ прым. Надзвычай спраўны, прыгожы. Шчо ні говоры, а дзеўчына вельмі ловкая. ЛУПАТЫ прым. Выпучаны (пра вочы). В скоціны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 273 ▶