З ЛЕКСІКІ НАРОДНЫХ ГАВОРАК У. У. Барысюк З ГАВОРКІ ВЁСКІ БАБРОВІЧЫ ІВАЦЭВІЦКАГА РАЁНА Ужо каля дзесяці гадоў мне час ад часу даводзіцца бываць у вёсцы Бабровічы. Сустрэчы з палешукамі, з тымі, хто цудам ацалеў у вераснёўскія дні 1942 года, калі в. Бабровічы была знішчана разам з трыма суседнімі вёскамі Красніца, Вядо, Тупічыцы, і дапамаглі скласці гэты невялічкі слоўнік. АЛЯВО указ. слова. Вось. Аляво, бач, буські полетелі. БАДУЛЬКІ мн. Хваёвыя іголкі. Назгрэбала бадулёк оцепліці погрэба. БАРМАКІ мн. Вілы для насыпання бульбы. На машыну бульбу накідалі бармакамі. БРОХАЦІ незак. Заганяць рыбу ў сеці. Звычайно брохаюць вэслом. Кэлько ні брохаў, всё равно німа толку, як німа в берогах рыбы, той ні наловіш. БУСЬКО м. Бусел. Летось на нашым хлеве жылі буські. ВАЖКО прысл. Цяжка. Прысыпаці бульбу важко. ВЕРХОЛЁДІЦА ж. Галалёдзіца. Пойшоў снег, потым дождж, а потым прыхопіў мороз. В гэтум году была верхолёдіца. ВІЛКА ж. Вілы. Осадів держак в вілку. ВЫПРОВОДІНЫ мн. Провады ў армію. Пэйдземо сёня на выproводіны. ВЫСІЛЬКО н. Вясло. Муй батько зробів высілько. ГАМОР м. Папярочка на канцы дзержака. В вілках, в суховілках і в лопаткі е гамор. ГАРБУЗІКІ мн. Гарбузовыя семкі. Насушіла гарбузіков цэлы мэшок і послала доце ешчык. ГОЛОШЧОК м. Мароз на зямлю, якая не пакрыта яшчэ снегам. Сёння замэрзло на голошчок. ГОРЕЛІКІ мн. Верхняя падсмаленая бульба ў чыгу-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁