вочы наверху, та скотіна врэдна. Так в чоловека: вочы лупатые врэдные.
ЛУПСАЧЫЦІ незак. Моцна ісці (пра дождж). Так всю ноч дожч лупсачыв, бы в рабінову ноч.
ЛЯДО н. Прылада для пагрузкі цяжкіх калод у лесе. У нас до войны в моего батька было лядо, в войну згорэло, як палілі село.
МАРАКУДНО прысл. Марудна. Ловіці роя вэльмі маракудно. 2. Моташна. Шо то мне маракудно.
МОГЛІЦА мн. Могілкі. Только недавно загороділі нашэ могліца.
МУДРАВАЦЦА незак. Прыдурняцца. Унучка, не мудруйся, ты вже велікая.
НА РОСТАЎКАХ. Час, калі растае снег. Поехав по сено на роставках да ввалів коня.
НАСТАВКІ мн. Дадатковыя рамы ў вулей. В рамовец буду ставляті пчолом наставкі.
НЕМОЧНЫ прым. Хворы. Дед був немочны.
ОБЕРЭЦ м. Купка лесу сярод поля. Кругом поле, а оберэц бовае в средіне поля.
ОПЭВЗІНЫ мн. Апоўзіны. На сено кладуть опэвзіны.
ОСМАЛКІ мн. Тое, што і ГОРЕЛІКІ. Мое внукі люблят осмалкі.
ОШЫЕК м. Ашыек. На карковінні ошыек.
ПАЛЯХНУЦЬ зак. Вытрываць.— Хведзя, открывай скорэй магазіна, а то німа времені.— Не паляхнеш, шчэ вспееш напіціса.
ПЕРШОПАШНІЦА ж. Цяля, якому адзін год і якое да гэтага не хадзіла на пашу. В Левка хороша тёлка першопашніца, а в нас то нема.
ПОКЭТ м. Гарышча. На покэці всё лежыть непотрэбнэ.
ПРЫПУСЦІЦЬ незак. Пайсці хутчэй. Давай там, шаг прыпусці.
ПУШКА ж. іран. Пра распаўнелую жанчыну. Баба Оля — пушка.
ПЭРЭЗОВ м. Заключны этап вяселля. Пэрэзов едзе до женіха.
ПЭРЭСЦІЛКУВАТЭ прым. З мяснымі праслойкамі (пра сала). Бувають такіе свіні, сало пэрэсцілкуватэ.
ПЭРЭХМАРОК м. Невялікая хмара. Во які став цемны пэрэхмарок.
ПЭРЭСЦЮГІ мн. Ніткі неаднолькавай таўшчыні.
91 👁