Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
В. М. Курцова 3 НАРОДНАГА СЛОУНІКА Моўная сітуацыя, якая ў сучасны момант склалася ў сельскай мясцовасці Беларусі, характарызуецда неаднароднасцю. Зараз у якасці сродкаў вуснага маўлення сельскія жыхары выкарыстоўваюць, як правіла, тры моўныя сістэмы. Гэта традыцыйная мясцовая гаворка, беларуская i руская літаратурныя мовы. Выбар адной з іх прадвызначаецца сацыяльнымі параметрамі камунікантаў i сітуацыйнымі асаблівасцямі зносін. У адпаведнасці з данымі дэтэрмінантамі дыферэнцыруюцца маўленчыя сродкі. Сёння, як паказваюдь нашы асабістыя назіранні i сведчыць сацыялінгвістычная літаратуPa, у сельскай мясдовасці Беларусі пануючым сродкам маўлення выступаюць мясцовыя традыцыйныя дыялектныя гаворкі. Аднак іх асаблівасці на ўсіх моўных узроўнях у камунікантаў з рознымі сацыяльнымі пераменнымі рэалізуюдца неаднолькава поўна i паслядоўна. Найбольш выразна тыповыя i унікальныя рысы дыялектнага маўлення захоўваюцца ў сельскіх жыхароў сталага i старэйшага ўзросту. Менавіта яны найчасцей карыстаюцда такой лексікай, якая мала характэрна для маўлення прадстаўнікоў малодшага пакалення. Некаторыя з такіх слоў, запісаныя аўтарам у в. Залёссе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласді, прапануюцца ўвазе чытачоў. АБПЯНУ'ЦЦА зак. 1. Накрыцца. Абпянулась увёрткай i шчас жа цяплей стала. 2. Прытулідца да чаго-, каго-н. Абпянулася аб стула i стаіць, жджэ. АБЧЫРКНУ'ЦЦА зак. Дакрануцца. Hi тронь, абчыркнесся аб цяпло, рукі спаліш. АБШАХНУ'ЦЦА зак. Неасцярожна ступіць. Ідзі цішэй, а то абшахнесся з кладкі i павалісся ў ваду. АДЛСУГА ж. Адліга. Пайшло на ад логу, i на вуліцу хоць ні вылазь. АДЗІЯХЛА н. Саматканая шарсцяная коўдра на льняной аснове. Калісь толькі na бальшых празніках такея красівые адзіялы засцілалі. БАЛСУННЯ н. Месца, што ў час разліву затапляецда вадой. А ў нас гусі на балонні ходзюць чуць ні цэлы год. БЕЛЬ ж. Белая фарба. Калі нада у белая піракрасіць, бель купім у лаўцы i сам красіш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абпянуцца, абчыркнуцца, абшахнуцца
1 👁
 ◀  / 273  ▶