Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
БІЗ ПІРАШЧУ'КУ прысл. Безупынку. Сённі дождж ідзе цэлы дзенЬ біз пірашчуку. БУГСУНЬКА ж. Невялікі надзел зямлі. Зямлі ў нас сваёй ні было, так, адна бугонька, там усігда жыта сеілі. БЫВА'Я злуч. Калі. Бывая прыйдзя Лісім, скажыш пададжэ ніхай. ВГДЗІК м. Паштоўка. Сёдні відзікаў купіла паздравіць дачку з мянінамі. ВЫСТАНЧА'ЦЬ незак. Апранацца вельмі модна. Hi выстанчай ты так з адзежай, усё ні перакупляіш. ВЫЦІФКА ж. Ручнік. Ціпер выціркі усякіе ў магазіне ё, a даўней самы іх ткалі. ВЬІШЧАМЕФВАЦЦА незак. Toe, што i выстанчаць. Што ты так вышчамерваісся, нічога ў маткі ні засталося, паследніе грошы выманіла на сібе. ВЬГСЦЯГНУЦЬ зак. Выпрастаць, выпраміць. Высцягнула я натруджаныя ногі i ляжу ціхінька. ВЯЗКф мн. Лазовы пляцень для пераправы па неглыбокай вадзе. Вада шчэ ўсюдах, а мы ў першы шчавіль na візках хадзілі. ГАЛАФДА ж. Жанчына лёгкіх паводзін. Ці то матка добрая — галайда нейкая, дзіцей кучку насабірала, а гадаваць іх німа каму. ГАФУСКА ж. Шарсцяная тонкая хустка. У міне i гарусак новых багата. ГАФЛІК м. Аплік. Заместа пугавіцы я ў спадніцу гаплік прышываю. ГВІЛ, КВІЛ м. Гоман, шум. У хаці квілу надзелалі такога, што на вуліцы чутна. ГЛЬГЖКА ж. Снежка. Мы зімой пастаянна ў глыжкі гулялі. ГРУ'ДКІ мн. Прасаваны цукар-рафінад. Я чай з грудкамі люблю піць. ДСУЛІ прысл. На падлозе. Летам мы ўсе долі спалі. ДОР м. Драніца. Зляпіў сенцы з dopy. ДО'СЮЛЬ прысл. 1. Дасюль, да гэтага часу. Досюль вайна мне сніцца. 2. Да гэтага месца, да гэтай мяжы. Досюль сена саграбай, а там ніхай ляжыцъ. ДО'ТУЛЬ прысл. 1. Да таго месца. Доту ль шла пятком, дзе дарога на Куклічы павярнула. 2. Да таго часу. Доту ль хадзіла па ягадах, паку ль ні сцямнела. ДЬГХАННЯ н. Дыхание. Прабегла быстра i ціпер серца б'ецца часцей дыхання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, грудкі, дотуль
12 👁
 ◀  / 273  ▶