ЖАЎТАЧКА ж. Жаўтуха. Мне яшчэ было шаснаццаць нядзель, як мой бацько памёр ад жаўтачкі.
ЗАГЛАДУХА ж. Здаровая, гладкая жанчына. Ні дзіво, што яна такая заглaдуха: ні ў чом ні пяраробіць.
ЗАМЕЦІЦА ж. Замець, завея. Зранку было ціхо, а потым такая замеціца паднялася, што с хаты вылазіць ні хацеласё.
ЗАМУРЗАНЕЦ м. Мурза. Ты п хоць трохі даглядзеў сябе, ато цэлы дзень замурзанцам так і ходзіш.
ЗАПЯРЫЛАК м. Дашчаная перагародка ў гумне паміж токам і стараною.
ЗБУРЫЦЦА зак. Сабрацца ў адно месца. Трэба трохі рассыпацца па лесі, ато збурыліся ў адну кучу: гэдак мы нічого ні знайдзям.
ЗБУРЫЦЬ зак. Сабраць у адно месца. Якая тут работа! Збурылі ўсіх у малую комнату, што і дыхаць німа чым.
ЗВЕТРАЦЬ зак. Здзьмуць ветрам. Ён толькі што быў тут, а дзе яго заветрало, ні ведаю.
ЗВОДЫ мн. Зводніцва, пляткарства. Да работы яна ні вельмі кідаяцца, а толькі ходзіць па хатах ды зводамі займаяцца.
ЗМІНТРЭЖЫЦЦА зак. Змарнавацца. Кап там карова посьлі ацёлу ні зьмінтрэжылася, бо маладыя гаспадарэ ні ўмеюць яшчэ глядзець скаціну.
ЗЯЛЕПУХА м. і ж. Няспелы плод садавіны. перан. Кволае дзіцянё. Твой хлопяц як ляпячок, а мой — зялепуха некая, бо ўсё хварэя.
КАТАРЭЗНІК м. Бязлітасны чалавек. У яго любы конь добро цягня, бо па духу чуя, што катарэзьнік.
КАЦА ж. Тупейшы канец яйка, у якім знаходзіцца паветраная каморка.
КЛЫПАТЫ прым. Кульгавы. Трэба будзя Валодзіка клыпатаго папрасіць сёння на вячарынцы паграць.
КУПАЛА н. Жоўты (лясны) рамонак. Ні ва ўсякум лесі купало расце, каля нас яго многo ў Схедзі.
КУРАНЯТНІЦА ж. Кураводка. Яна нат сваімі дзецьмі трасецца як куранятніца якая: чуць толькі што — адразу ў паніку.
КУРЧ м. Сутарга. Доўго ў халоднуй вадзе ні сядзі, бо курч у ногі ўб'ецца.
ЛАГІЗАВАЦЬ незак. Прагульваць. Хваціць табе лагізаваць! Работы так многo, што потым зарас ні ўхваціш.
76 👁