Старонка 58
◀ / 273 ▶
ВЕСЯНЧУК м. Ягня вясенняга акоту. Як паша добрая, дак бывая, што вясянчуке ў росьці даганяюць асянчукоў. ВУЗГАЛАЎЕ н. Пярэднія канцы палазоў у санях, звязаныя вязам у адно цэлае. Ты галья даляй за вузгалаўё ні высоўвай, бо будзя даставаць да ног каня. ВУНЬДЗЯКА прысл. Вунь там.— Ты ні бачыў, дзе мая карова? — Вуньдзяка ў лазе схавалася ат аваднёў. ВЫЛЕХЧАНЫ прым. Кастрыраваны. Як будзяш купляць парасята, глядзі, каб япручок быў выляхчаны, ато ў нас німа каму гэтым займацца. ВЫЛЕХЧАЦЬ зак., ЛЯХЧАЦЬ незак. Кастрыраваць. Як трохі падрастуць, усіх япручкоў трэба будзя выляхчаць. ВЫСТРЭНЧВАЦЬ незак., ВЫСТРАНЧЫЦЬ зак. Спраўляцца, паспяваць, справіцца. Ты трохі памалей кладзі вос, бо я ні выстранчу згрэбаць сено і падаваць. ВЫЯДРЫЦЦА зак. Распагодзіцца. Зранку кругом было зацягнуло хмарамі, а посьлі полудня выядрыласё, ні хмаркі. ВЭРГАЦЬ незак. Вякаць. Ні вэргай ты і ні надаядай! Як трохі аслабанюсё, дак зраблю. ГАЛАМОЎЗА ж. Так называюць бязрогую ад прыроды карову. ГРАБАВІЛНО н. Грабільна. Гэта копка ні велькая, давай на грабавілнах папробуям пяранясьці. ГРУПЯКА ДАЦЬ. Кухталя даць Ні лесь да большаго, ато дасьць групяка ў плечы і носам зарыяш! ГЫЛЯ выкл. Вокрык, якім адганяюць гусей. ГЭПАЛА м. і ж. Грубы, нехлямяжы чалавек. Ён ці павярняцца, ці слово скажа, дак відаць, што гэпало некаё. ДЗЕЙ-БАЙ м. Байка, няпраўда. Яна то мне гаварыла, што старалася ўсё як трэба зрабіць, але гэто дзейбай. ДЗЯРБУН м. Той, хто драпаецца. Калі ён такі дзярбун, то яму трэба нохці пазразаць. ДНУШКА м. Донца. Каб лішне не выкіпаў, ты накрый чыгунчык днушкам ат пабітаго гаршка. ДУНДЗІЦЬ незак. Смактаць. Зрабі суслу ды няхай дундзіць, то можа трохі памаўчыць. ЕЛКА ж. Палявы хвошч. Падзі нарві сьвіням с кошык елкі!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 273 ▶