Старонка 60
◀ / 273 ▶
ЛАГІЗОН м. Прагульшчык. На языку ён толькі рупліві і талковы, а папраўдзі — лагізон. ЛАГУН м. Трава на лагчынах, якая сцелецца па зямлі. Гэтаго лагуну нават вострая каса ні бярэ. ЛЯПЯК м. Таўстун. Такому ляпяку пастухом быць цяшко, бо ні зьбёгаяцца за каровамі. ЛЯСКАЛКА ж. Ляскотка. Раней у нас у сяле ноч'ю заўсюды варта была, хто-небудзь хадзіў па сяле з ляскалкаю. МАЦУК м. Моцнае яйка, якім выігрываюць многа бітак. Пакажы, што там у цябе за мацук, кап ні нагіпсаваны быў. МАЦЫЯ м. і ж. Важная асоба. Ні вялікі ён мацыя, кап сьпіцыяльно для яго нешто варыць, хай разам с усімі есьць. МУЧАН м. Талакнянка. Цяпер усялякія мазі, а даўней, як дзіця падапрэя, дак мучану сатрэш і прысыпаяш. МЫЦКА ж. Маленькая мушка, якая часта пападае ў вока, асабліва пад вечар. МЭХ м. Сквапная асоба. Які ты мэх! Задарам я табе гэты ножык ні дам, хіба давай памяняямсё. НАДЗЕЛЕНЬ прым. Зеленкаваты. На гэтыя яблыкі ты вельмі ні нападай, бо яны яшчэ надзялянь, можа забалець жывот. НАЛІВАНКА ж. Сорт яблык, від белага наліву. НАМЫЗНІК м. Наморднік. Зрабі цяляці намызьнік, каб ужо ні ссало карову. НАСЛАНОЕ н. Насланнё. Чаго ты прыстаў, як насланоё, пайдзі трохі пагуляй, пака я прыбяру! НАЦЯГІЧ м. Бондарская прылада для нацягвання абручоў. НЯХЛЮЙ м. Неахайны чалавек. Ты ш трохі прыбярыся, ато ходзіш цэлы дзень як няхлюй які. ПАДВЕСІЦЬ зак. Умоўна засудзіць. Яго судзілі, але ў цюрму ні пасадзілі, а толькі падвесілі на два годы. ПАДВЕШАНЫ дзеепрым. у знач. назоўніка. Засуджаны. Як згарэло тоё гумно, пазывалі ўсіх падвешаных. ПАДЖУГОЎВАЦЬ незак., ПАДЖУГАВАЦЬ зак. Падбухторваць, падбухтарыць. Ты ні паджугоўвай яго, бо ён і так скоры да сваркі. ПАД ЗЛАМАНІЦУ. К чорту. Ідзі ты адгэтуль пад зламаніцу і ні мяшай рабіць! ПАДКУСВАЦЬ незак., ПАДКУСІЦЬ зак. Патаем-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 273 ▶