Старонка 38
◀ / 273 ▶
маўляецца галосны гук, «сярэдні» паміж ы і і, абазначаем яго праз ы. Зычныя гукі перад ім цвёрдыя: дыд, тыло, зылле, сыно, мны (дзед, цела, зелле, сена, мне). Ненаціскны о вымаўляецца з адценнем у; абазначаем гэты гук праз о. Нярэдка галосны о вымаўляецца ў ненаціскным становішчы на месцы а: хомут, посажыр, рохманый. На месцы е(<е, ь, ѣ) у ненаціскным становішчы вымаўляецца гук ы з адценнем е, абазначаем яго праз ы. Пасля заднеязычных у былых спалучэннях гы, кы, хы вымаўляецца гук, сярэдні паміж і і ы, зычныя перад ім цвёрдыя; абазначаем гэты гук праз ы. Спарадычна такі гук вымаўляецца пасля губных, шыпячых, ц, р. Галосны ы(<ы, і) і галосны і(<і) пад націскам у канцавых адкрытых складах не пад націскам часам вымаўляюцца з адценнем е. Перад націскнымі і(<ѣ), а(<'а, ę) этымалагічна мяккія шыпячыя і р' аднымі і тымі асобамі ў адных і тых словах вымаўляюцца цвёрда або мякка. Пры мяккім вымаўленні шыпячых на месцы а(<'а, ę) часам вымаўляюцца як гук, сярэдні паміж а і е: качяело, жяер. Адзначана адпадзенне пачатковага ненаціскнога о або яго пераход у в: дна 'адна', д 'ад', вcяный 'аўсяны', вчэй 'ачэй'. Зычны л перад этымалагічнымі е, і па характару вымаўлення блізкі да «паўмяккага», хоць часам вымаўляецца як мяккі. Абазначаем яго як мяккі зычны (умоўна). Назіраецца аслабленая велярызацыя шыпячых, заднеязычных, р, ц. Гаворцы характэрна няпоўнае аглушэнне звонкіх зычных перад глухімі. Зычны в пасля галосных перад зычнымі губна-зубны, зрэдку вымаўляецца як губна-губны. Адзначаны формы назоўнікаў ніякага роду: бырэмыне, вымыне, сымыне. Дзеясловы ў 3-й асобе множнага ліку маюць канчаткі -ут, -ют, -ат, -ят: мэлют, ідут, ходят, робат. Матэрыял запісаны аўтарам у снежні 1974 г. АМЫНЬ м. Амін. Знаю, як амынь у пацеровы. БАЙКЫ прысл. Няважна. То ныць, шо грымыт, абы ны было, то байкы, шо грымыт. БАЙКЫЙ прым. Нядрэнны. Байкый хлопыць. БАРАНЫЦЯ ж. Аўчына. З бараныць кожухы шылі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶