Старонка 37
◀ / 273 ▶
СТРАМЯКА ж. Стрэмка. У паляц страмяку засадзіла... Баліць! СТУПЕЦ м. Дэталь грабель, у якую ўбіваюцца зубы. Сам граблі раблю: і граблішчо, і ступец, і зубы. СУХАР м. перан. Вельмі худы чалавек. Такого сухара я шчэ ні бачыла, адны косьці ды скура. СУХАРЫНА ж. і м. Вельмі худы чалавек. Яе мужык такі ўжэ сухарына, што ажно, на сонцы прасьвечваяцца. ТРАСЦІНА ж. Металічная пласцінка ў бердзе. У бердзі дзьве трасьціны паламаліся. УСТУПІЦЦА зак. Ссесціся пасля мыцця (пра вырабы з тканіны). Уступілася спадніца, ціпер закаротка будзя. УТОК м. Ніткі, прызначаныя для ткання ўзору. У міне ўтоку будзя мало, хоць пазычаць ідзі да каго. ХВАРАВЕКАВЫ прым. Чалавек, які часта хварэе, слабы здароўем. Некі ён у цібе хваравекавы, кожны гот атхварэя. ЦЮЦЯЛЬКА ж. Драўляная калодачка для падтрымкі нічальніц у кроснах. Абедзьве цюцялькі раскалоліся, німа як ткаць. ЧАРЭПКАЦЦА незак. Лезці, залазіць куды-н. Чарэпкайся да міне на печ, пагрэясься. ЧУГАН м. Чыгунны гаршчок. Цэлы чуган картофлі зьелі. ШАРСЦЯНКА ж. Шарсцяныя ніткі. На свэдар шарсьцянкі купіла, вязаць буду. Ф. Д. Клімчук З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ КАМЯНЮКІ КАМЯНЕЦКАГА РАЁНА Вёска Камянюкі (мясц. Камыэнюкыі) знаходзіцца ў паўночнай частцы Камянецкага раёна. Гаворка вёскі адносіцца да сярэднезагародскіх, аднак характарызуецца некаторымі спецыфічнымі асаблівасцямі. На месцы галоснага о ў новых закрытых складах пад націскам вымаўляецца ӥ (умляут) часта з наступнай, рэдка з папярэдняй дыфтангічнай часткай і. Абазначаем гэты гук праз і (пасля мяккіх зычных) або ы (пасля цвёрдых зычных). На месцы націскнога ѣ пасля зычных д, т, з, с, н вы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 273 ▶