БОГОМОЛІТЫ незак. Моцна прасіць. Почала вона богомоліты.
БОЛВАНЫТЫ незак. Трохі віднецца. Чуть, трохы выдно, болваныє.
БОРУШКАТЫСЬ незак. Барукацца. Корова борушкалась с сусыдовою.
БРАКІВНЫЙ прым. Які мае недахоп. Вона браківна, ганьба в іі е.
БРУІТЫ незак. Моцна шумець (пра ваду). Вода шумыт, аж бурчыт, бруіт.
БРУКОТЫТЫ незак. Моцна стукаць. Всэ шось стукотыт, брукуе, брукотыт.
БРЫЗЬ выкл. Шусь. Корова с хліва брызь у садок.
БУБА ж. дзіц. Ягады. Дыты малыі, як буба.
БУВНА ж. Вялікія хвалі. Сільна бувна б'е.
БУГРЫНА ж. Узгорачак. Ой, выйду я на бугрыну, стану-гляну на дуліну (з песні).
БУДА ж. Нешта вялікае. Корова — як буда, як вагон.
БУЙДА ж. экспр. Няпраўда. Гэто буйда, ныправда.
БУЛТОХЫС м. і ж. Немалады хлопец ці дзяўчына. Бултохыс — старый кавалер чы ссстарылася дывкою.
БШКРЭБЧУВАТЫ незак. Аскрабаць. Бшкрэпчуют моркву.
БЫЛЬЧЯТЫ незак. Бляяць. Быльчят овычкы.
Б'ЮШЧАВЫЙ прым. Парывісты. Гэтымы судочкамы як вдарыт вітёр, такый б'юшчавый.
ВАРА: ШОБ ТЫБЭ ВАРА ЗВАРЫЛА. Каб ты памёр (праклён).
ВБАДАТЫ зак. Расстарацца. Дэсь собі собаку вбадав, забыв, да пыв жыр собаччый і вылічыв лёхкы.
ВВІРЫТЫСЬ зак. Моцна надакучыць, дацца ў знакі. Мны сыно ввірылось — ны могла згрыбсты, всё дошч.
ВГОВТАТЫСЬ зак. Асвойтацца, прывыкнуць. Вговталась, прывыкла там.
ВДУШЫТЫ зак. экспр. Загубіць. Жэбы тыбэ зымля вдушыла (праклён).
ВЗРЫВЫСТЫЙ прым. Парывісты. Взрывыстый вітёр.
ВКРАСА ж. кулін. Заправа, закраса. Посныця, в іі нымаш ныякыі вкрасы.
ВМАТАТЫ зак. экспр. Змардаваць. Вматала мынэ ліхая доля, ліхая доля — чужа сторона (з песні).
ВОЗАК м. Возчык. Возак ліс возыт.
85 👁