Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
ЗГЕРГЯЛЕ'ЦЬ зак. Змерзнуць. Бедна сінічка!.. Заўсем зсергялела на марозі. ЗГРЫ'ЖА ж. Згрызота. Hi вытрывала Адэля такой згрыжы ў хаці, кінула ўсё, да дачкі ў горат наехала. ЗМАФШЧЫЦЬ зак. Знішчыць. Немцы, вылюткі гэтыя, у сю нашу вёску змаршчылі, толькі чытыры хаці пакінулі. ЗМА'ХВАЦЬ незак. Быць падобным. Хоць i далёкія сваякі, аля трохі змахваюць адзін на аднаго. ЗУЧЫ'ЦЬ зак. Вывучыдь. Перша, чым рабіць неко дзело, трэба зучыць яго, як рабіць. ІКРА'ЧКА ж. Ікранка. Усяку рыбу зь ікрой у нас ікрачкай называюць. КАБЛУ'К м. Драцяная дужка ў касе. Як німа каблука ў касе, та яна рассыпая траву, a ні кладзе ў пракосы. ' КАЛУБЕ'ЛЬ ж. Рыбалоўная снасць, спледеная з дубцоў. Кап калубелю рыбу злавіць, трэба самому na пахі ў воду лесьці. КАЛЭ'ЙША ж. Калашына. Ціпер маладыя ў моду ўзялі насіць ганавіцы ш шырокімі калэйшамі. КАЛЬ злуч. Іўалі. Каль будзяш мець час, та прыхоць, пагаворым. КАЛЯМБІ'ЦА ж. Паляндвіца. Думала, хоць адну калямбіцу на восянь прыхаваю, азноў дзе ты за дзяцьмі прыхаваяш. КАМЛЯ'К м. 1. Камель. Папацеяш, пакуль паколяш гэтыя камлякі. 2. перан. Дужы, здаровы мужчына. Дзе ты справка з гэтым камляком. У яго адна рука пут важыць! КАНЕ'Ц м. Рыбалоўная снасць, якая нагадвае венцер. Некалі ў гэтых берагох канцэ ставілі на ліноў. КАРАБА'ЫКА ж. Каробка. Знайдзі якую карабанку i назьбіраў у яе чарвякоў, на рыбу сходзім. КАРАМБАНАВА'ТЫ прым. Карычневы. Паршука трэба да тых пор смаліць, пакуль скура карамбанавата ні станя. КАРМУ'ШКА ж. Страва з сумесі хлеба i малака. Каль так есьці табе захацеласо, та вазьмі наламай хлеба (малако ў збанку), зрабі кармушку i паеш. КАРШЫ'ДЛО н. Карак. Сыты паршу к, бач, якоё каршыдло кругло, аж блішчыць. КАУБА'Р м. Плотка. Прыгрэло сонцо, та каўбарэ цэлымі кучамі на нераст ідуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

згергялець, згрыжа, змахваць, калубель, калямбіца, канец, карабаыка, карамбанаваты, кармушка, каубар
4 👁
 ◀  / 273  ▶