Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
КАУБЯ'К м. Калода. Дубовы каўбяк цяшко раскалоць без доўоні. КАУЗЕ'ЛЬ ów. Слізгота. Па такой каўзелі ніпаткаванаго каня пускаць німа як. КА'ЦКА ж. дзіц. Бруд. Што ты ў рукі ўзёў? Быстрой выкідай! Гэта ш — фэ, кацка! КВІЛІ'ЦЬ незак. Крыўдзіць. Hi квілі малого, аддай яму цацку. КЕ'ПЯЛ м. груб. Галава. I як толькі зварыў твой кепял сьпілаваць такую харошу яблыну? КЕ'ЦКА ж. Жмут (грошай). Грошы — вада. Ехала ў горат — узяла цэлу кецку ŭ ўсе да рубля распшыкала. КЛА мн. Клыкі. Навязвайця вы сваго сабаку! Прайсеці ні дае, выставіць кла i кусацца лезя. КЛЯ'КНУЦЬ зак. Загінуць, прапасць. Цэло лето даглядала памідоры, i тут — на табе, марос выскачыў. Усе клякнулі. КО'ШАНІЦА ж. Трава, якая толькі што скошана. Схадзі бычку кошаніцы прынясі, ба сена ў рот ні бярэ. KPAMIIO'H м. Драўляны ці металічны латак, па якім сцякае сок з падсочанага дрэва. Забі крампон глыбяй. Бач, палова соку na бярозі цячэ. КРУТАГАЛО'ВІКІ мн. Буякі (ягады). Пайду зьбіраць крутагаловікі. КУМІЛЬГА' прысл. Стрымгалоў. Чаго ляціш кумільга, нагноў хіба хто? КУРГА'Н м. Сухая, неўрадлівая Глеба. На гэтум кургане нават сьвірэпа расьці ні хоча. КУРЭЯЗДАЦЦА незак. Курэць, дыміць. Прынясі лепшых дроў, ба гэтыя ні гарацъ, a толькі курэндаюцца. ЛАГО'ДНЫ прым. Смачны. Кап чаго лагоднаго дала„ а то кажды дзень бульба й бульба. ЛАЖАМЭТІТЫ мн. Начынне. Наш пячнік ужэ пашоў дахат, аля лажамэнты забыўса ўзяць. ЛА'ЗАР м. Чалавек, прыкуты хваробай да ложка. Яму ўсё самому прыходзіцца раб'щь: маці — лазар, ужэ чытыры годы як ні ўстае. ЛА'МАТ м. Грукат. Што ў вас за ламат такі? Хіба падлогу пачалі ўкладаць? ЛАМАТА'ЦЬ незак. Грукатаць. Пайдзі палядзі, хто там у дзьверы ламоча, каму там чаго трэба. ЛА'УКІ мн. Тронкі. Дзе ш мой ножык падзеўса? Такі зь зялёнымі лаўкамі? ЛАЖАЦЬ незак. Прагна есці (пра жывёлу). Усыпала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kpamiioh, доўбні, каубяк, каузель, квіліць, кецка, клякнуць, кошаніца, лагодны, ламатаць, лаукі, рабщь
4 👁
 ◀  / 273  ▶